Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 снежня ў Беларусі зарэгістравана 162 148 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 853 выпадкі.
139 785 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 321 пацыент.
Усяго праведзена 3 625 620 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 273 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 72,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,6 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 16,2 млн заражаных, Індыя — больш за 9,8 млн, Бразілія — больш за 6,9 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: capost.media
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?