Вы тут

862 долары на забавы


Інстытут фінансаў і эканомікі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, Даследчы цэнтр турызму Кітайскай акадэміі грамадскіх навук і Выдавецтва грамадскіх навук сумесна выпусцілі «Зялёную кнігу вольнага часу: справаздача аб развіцці вольнага часу ў Кітаі за 2019-2020 гады». У гэтым даследванні адзначаецца, што летась спажыванне забаўляльных паслуг у Кітаі складала ў сярэднім 5647 юаняў ($862), а сярэдні штодзённы час, праведзены анлайн, — 4,9 гадзіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Колькасць унутраных турыстаў у Кітаі летась быў на 8,4% больш, чым за той жа перыяд папярэдняга года. Клькасць турыстаў, якія выязджаюць за мяжу, аказалася на 3,3% больш.

Што датычыцца культурных і забаўляльных мерапрыемстваў у інтэрнэце, то вэб-трансляцыі з’яўляюцца найбольш папулярнымі. Колькасьць карыстальнікаў прамых трансляцый у Кітаі дасягнула 560 мільёнаў, што на 163 мільёны больш у параўнанні з канцом 2018 года, Гэта 62% ад агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту. 

Як адзначаюць эксперты, хуткае павелічэнне колькасці карыстальнікаў вэб-трансляцый з’яўляецца не толькі непазбежным вынікам развіцця інфармацыйных тэхналогій, але і канкрэтным адлюстраваннем зруху попыту на баўленне вольнага часу з афлайна ў анлайн на фоне эпідэміі.

Прэв’ю: votpusk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.