Вы тут

Галоўчанка падвёў вынікі мінулага года і расказаў аб планах урада на 2021 год


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» падвёў вынікі мінулага года і расказаў аб планах ўрада на 2021 год.


Па словах кіраўніка ўрада, у мінулым годзе было шмат знакавых для рэспублікі падзей. Гэта ўвод у эксплуатацыю Беларускай АЭС, завяршэнне праекта Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

«Быў вельмі плённы і канструктыўны дыялог з Расійскай Федэрацыяй, адным з нашых ключавых партнёраў у гандлёва-эканамічнай сферы. Мы заключылі некалькі выгадных для краіны пагадненняў, гэта датычыцца змяненняў умоў крэдыту на будаўніцтва АЭС, фарміравання цэн на энерганосьбіты, бесперашкоднага доступу беларускіх прадпрыемстваў да расійскага рынку. Вядома, і з іншымі партнёрамі мы ўзаемадзейнічалі. Мы ўпэўнена ўступаем у год са стабільнай сітуацыяй у банкаўскай сферы, з золатавалютнымі рэзервамі краіны. Няма ніякай боязі за працу прадпрыемстваў», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр расказаў, што ў 2021 год урад пераносіць тактычныя задачы.

«Важна, што мы зацвердзілі праграму дзейнасці ўрада на будучую пяцігодку. Зараз трэба будзе зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны таксама на пяцігодку. Вельмі важным для краіны з’яўляецца наяўнасць зацверджанага бюджэту, гэта галоўны фінансавы дакумент, па якім жыве краіна. І мы дзякуем парламенту, які вельмі канструктыўна прыняў удзел у абмеркаванні асноўнага фінансавага дакумента краіны, унёс туды шмат каштоўных прапаноў і карэкціровак. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і пагадзіўся з прапановамі ўрада і парламента, таму мы ўступаем у новы год з ужо зацверджаным бюджэтам», — паведаміў ён. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што вельмі важна ўступаць у новы год з зацверджанымі паказчыкамі, каб «не адцягвацца далей на дыскусіі і перагляды, а вырашаць пастаўленыя задачы».

Што тычыцца ВУП, то яго рост вызначаны ў памеры 1,8%. «Тое, што зараз мы ўзялі на сябе такую планку, гэта вельмі амбіцыйная і няпростая задача, але пакуль ёсць упэўненасць, што гэты паказчык дасягальны. Вядома, многае будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца сітуацыя ў свеце ва ўмовах другой хвалі пандэміі, крызіс попыту да гэтага часу не пераадолены, але ўрад у бліжэйшы час зацвердзіць мэтавы план развіцця краіны на год, там будзе больш падрабязна прапісаны інструментарый, як будуць дасягацца гэтыя лічбы. Дарэчы, такі дакумент нараджаецца ў нас упершыню», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.