Вы тут

Краіна легкавікоў


Кітай стаў найбуйнейшай краінай у свеце па колькасці легкавых аўтамабіляў. Пра гэта заявіў старшы намеснік старшыні і генеральны сакратар Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў Фу Бінфэн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Парк аўтамабіляў у Кітаі дасягнуў 275 мільёнаў машын. На думку Фу Бінфэна, у бліжэйшай будучыні на 1000 жыхароў Кітая будзе прыходзіцца 300-350 аўто. Аўтамабілі на новых крыніцах энергіі стануць важнай кропкай росту аўтамабільнай прамысловасці і павялічаць сваю долю на рынку.

Мяркуецца, што ў 2025 годзе аб’ём продажаў «чыстых аўтамабіляў» складзе 20 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі аўтамабіляў. Шэнь Хуэй, заснавальнік кітайскай кампаніі па вытворчасці электрамабіляў WM Motor, адзначыў, што ўжо настала эра аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Пры гэтым доля кітайскіх машын на сусветным рынку дасягнула 44 працэнтаў.

Па дадзеных Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў, летась цягам студзеня-лістапада ў Кітаі было рэалізавана 22,47 млн. аўтамабіляў, у тым ліку 1,1 млн. — на новых крыніцах энергіі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.