Вы тут

Арына Сабаленка другі раз запар стала пераможцай Australіan Open


27 студзеня наша суайчынніца ў вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Чжэн Цыньвень (15-е месца ў рэйтынгу WTA) з лікам 6:3, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 16 хвілін і прайшла з поўнай перавагай беларускі — тры эйсы, ніводнай падвойнай памылкі на падачы і тры рэалізаваныя брэк-пойнты з шасці. Гэты матч стаў самым кароткім — па колькасці згуляных геймаў — фіналам Australіan Open з 2012 года, калі беларуска Вікторыя Азаранка абыграла расійскую тэнісістку Марыю Шарапаву. Пасля суботняй перамогі Арына Сабаленка засталася на другім радку ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, а ўвогуле ў яе цяпер 14 перамог у турнірах, праведзеных пад эгідай WTA.


Члена нацыянальнай зборнай з перамогай павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Віншую з упэўненай абаронай тытула чэмпіёнкі Australіan Open. Перамога на турніры „Вялікага шлема“ — вялізнае асабістае дасягненне, прадмет нацыянальнага гордасці, выдатны стымул і прыклад для тысяч дзяцей у Беларусі і па ўсім свеце. Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да гэтага трыумфу. Жадаю моцнага здароўя і новых поспехаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Таксама свае віншаванні тэнісістцы накіраваў і старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Віктар Лукашэнка адзначыў, што на працягу ўсяго турніру ў Мельбурне Арына Сабаленка даказвала, што па праве з’яўляецца адной з наймацнейшых тэнісістак свету: «Абараніць тытул чэмпіёнкі заўсёды нашмат складаней, чым атрымаць яго ўпершыню. Табе гэта ўдалося зрабіць цудоўна: у кожным матчы ты была найлепшай, пацвярджаючы высокі ўзровень айчыннай школы тэніса». Ён падкрэсліў, што перамога ў фінале турніру «Вялікага шлема» — гістарычнае дасягненне, і пажадаў, каб гэты поспех стаў толькі пачаткам бліскучага сезона.

Год і сапраўды пачынаецца для тэнісісткі ўдала. Яна выдатна пачала турнір у Мельбурне і ўпэўнена дайшла да фіналу, а на шляху да паўфіналу ўвогуле прайграла толькі 16 геймаў ва ўсіх матчах. Нагадаем, што ўпершыню ў кар’еры Арына Сабаленка выйграла турнір серыі «Вялікага шлема» ў мінулым годзе. Летась яна перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну. Такім чынам, Арына Сабаленка паўтарыла дасягненне Вікторыі Азаранка, якая таксама два гады запар станавілася чэмпіёнкай Australіan Open — у 2012 і 2013 гадах.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.