Вы тут

8 шматпавярховікаў застаюцца без гарачай вады ў Салігорску


У Салігорску з-за аварыі без гарачай вады застаюцца 8 шматкватэрных дамоў, паведамляе МНС.


«17 студзеня ў 18.25 паступіла паведамленне аб паломцы цеплаабменнага абсталявання ў цэнтральным цеплавым пункце па пр. Міру, 12а ў Салігорску Мінскай вобласці. Без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння заставаліся 4 шматкватэрныя жылыя дамы. У 3.35 цеплазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Меркаваны час аднаўлення гарачага водазабеспячэння — сёння а 13-й гадзіне», - адзначана ў паведамленні.

У 22.30 паступіла паведамленне аб паломцы помпы падачы гарачай вады ў цэнтральным цеплавым пункце па вул. Набярэжнай, 12 у Салігорску. Без гарачага водазабеспячэння застаюцца 4 шматкватэрныя жылыя дамы. Мяркуецца, што падача цяпла будзе адноўлена сёння.

Прэв’ю: smolgazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.