Вы тут

Фінал конкурсу «Каралева студэнцтва» пройдзе сёння анлайн


Фінал XXIX Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі, таленту і артыстычнага майстэрства «Каралева студэнцтва» пройдзе сёння анлайн у сацыяльных медыя. 


У сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам заснавальнікі і арганізатары аднаго з самых любімых у студэнцкім асяроддзі міжнародных праектаў прынялі рашэнне правесці фінал конкурсу «Каралева студэнцтва — 2020» у анлайн-фармаце, паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ. З усімі яго ўдзельніцамі можна будзе пазнаёміцца сёння з 15.00 у аднайменнай групе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Нашу краіну ў конкурсе прадставяць чатыры беларускія грацыі. Дзяўчаты з’яўляюцца пераможцамі і фіналістамі нацыянальнага конкурсу «Каралева Вясна» 2018-2019 гадоў, а таксама студэнткамі БарДУ, МДУ імя Аркадзя Куляшова, БДУ, БДПУ імя Максіма Танка. 

Для падвядзення вынікаў міжнароднае журы сустрэнецца сёння з 16.00 да 18.00 дыстанцыйна з дапамогай платформы Zoom. «Праграма міжнароднага фіналу складаецца з трох конкурсаў: «Фотавобраз», «Відэавізітка», «Творчы». Дзяўчаты прадставяць фотавобразы ў нацыянальных касцюмах, у маладзёжным луку і ў вобразе нявест. У відэапрэзентацыі яны раскажуць пра сябе, свае дасягненні ў розных сферах студэнцкага жыцця. Трэці конкурс раскрые творчыя таленты і здольнасці фіналістак, якія выступяць у адным з відаў мастацтва: вакал, танец, мастацкае слова, арыгінальны жанр, ігра на музычных інструментах. 

Па выніках праграмы журы вызначыць трох лепшых. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 25 студзеня ў Маскве. Уладальніцы тытулаў «Каралева студэнцтва», «Першая віцэ-Каралева студэнцтва», «Другая віцэ-Каралева студэнцтва» сустрэнуцца ў Таццянін дзень (Дзень студэнта) у студыі штаб-кватэры Расійскага саюза моладзі, дзе адбудзецца цырымонія ўзнагароджання. Традыцыйна дзяўчаты стануць уладальнікамі каралеўскіх карон. 

Дарэчы, на гэтым сам конкурс не завершыцца. З 19 па 23 студзеня «УКантакце» адбудзецца глядацкае інтэрнэт-галасаванне за тытул «Каралева глядацкіх сімпатый — 2020», дзе кожны ахвотны зможа аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі. Усе яго фіналісткі могуць быць рэкамендаваны для ўдзелу ў міжнародных фестывалях, прэзентацыях, выставах, канцэртных і тэлевізійных праграмах, у правядзенні дабрачынных і рэкламных акцый, здымках фільмаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.