Вы тут

Гродзенскія пагранічнікі не далі ўвезці ў краіну боепрыпасы


Патроны і марыхуану выявілі ў машынах, якія ехалі на аўтавозах праз мяжу. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


У пункт пропуску Прывалка заехаў грузавік, на прычэпе-лафеце якога знаходзіліся восем легкавых аўто. Пагранічнікі ў багажніку джыпа выявілі 55 патронаў рознай маркіроўкі і дзве ўпакоўкі, як мяркуецца, з марыхуанай.

- Аналагічную знаходку ў гэтым жа пункце пропуску памежнікі выявілі 31 снежня мінулага года. Пад сядзеннем і ў багажным аддзяленні аднаго з легкавых аўтамабіляў, што перамяшчаліся праз мяжу зноў жа на лафеце, было выяўлена 60 патронаў рознай маркіроўкі і калібра, - адзначылі ў ведамстве.

Там дадалі, што ўсе аўто былі набыты на аўкцыёнах у краінах Еўропы, ЗША ці Канады. Яны перавозіліся праз тэрыторыю нашай краіны транзітам ва Украіну.

Па абодвух фактах прызначаны шэраг экспертыз, па выніках якіх будзе дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.