Вы тут

У Расіі мужчына з нажом вынес для дзяўчыны папугаяў з заакрамы


У расійскім горадзе Арцёма Прыморскага краю паліцэйскія затрымалі зламысніка, які выкраў у заакраме папугаяў і грошы з касы. Пра гэта паведамляе ўпраўленне МУС.


28-гадовы хлопец, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў купіць «дабаўку», а паколькі грошай у яго не аказалася, ён рашыўся на рабаванне. Ён уварваўся ў заакраму і, пагражаючы нажом, запатрабаваў аддаць яму выручку. Акрамя таго, ён забраў клетку з хвалістымі папугаямі, якіх, як ён сам пазней прызнаўся, вырашыў падарыць сваёй дзяўчыне.

Хлопец выцягнуў з касы 700 расійскіх рублёў, якія яму былі вельмі патрэбныя «для працягу весялосці». А агульная шкода ад «нападу Рамэа» ацанілі ў шэсць тысяч рублёў.

Паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «Разбой». Падазраваны на час следства змешчаны пад варту. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.