Вы тут

Два мільярды нябесных целаў


Міжнародная даследчая група выпусціла гіганцкую двухмерную карту Сусвету, паведамілі ў Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Кітая (НААК) пры Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Даследаванне, сумесна праведзенае камандамі праектаў Beijing-Arizona Sky Survey (BASS) НААК і Dark Energy Spectroscopic Instrument (DESI), адкрыла шлях да спектраскапічныага агляду цёмнай энергіі новага пакалення.

Каля 200 даследчыкаў з НААК і DESI на працягу шасці апошніх гадоў сумесна назіралі галактыкі і аналізавалі атрыманыя дадзеныя. Яны злучылі выявы і сфарміравалі гіганцкую двухмерную карту Сусвету. Па словах Цзоу Ху з НААК, карта пакрывае каля паловы неба, уключае ў сябе ў лічбавым выглядзе больш 10 трыльёнаў пікселяў і змяшчае каля 2 мільярдаў нябесных целаў.

Астранамічныя назіранні паказваюць, што Сусвет пашыраецца, прычым гэтае пашырэнне паскараецца. Як патлумачыў намеснік дырэктара НААК Чжаа Гунбо, які таксама ўдзельнічае ў праекце DESI, астраномы называюць магутнасць, якая прыводзіць да пашырэння Сусвету, цёмнай энергіяй.

Па словах Чжаа Гунбо, цёмная энергія, якая цяпер застаецца загадкай, складае каля 68 працэнтаў Сусвету. Вымяраючы буйнамаштабныя чырвоныя зрушэнні галактык, якія звычайна лічацца доказам пашырэння космасу, астраномы могуць апісаць трохмернае размяшчэнне касмічных матэрыялаў і паказаць, як цёмная энергія ўплывае на пашырэнне Сусвету.

DESI арганізуе пяцігадовую місію па атрыманні чырвоных зрушэнняў мільёнаў галактык і стварэнні самай вялікай трохмернай карты Сусвету, што, як чакаецца, раскрые загадку цёмнай энергіі, паведаміў Чжаа Гунбо.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...