Традыцыйны венецыянскі карнавал пройдзе ў гэтым годзе цалкам у фармаце анлайн, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету La Nuova.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй арганізатары мерапрыемства адмянілі галоўныя падзеі — Палёт Анёла (са званіцы на плошчы Святога Марка), а таксама ўсе афіцыйныя шэсці і балі-маскарады.
Для дэманстрацыі касцюмаў, якія, акрамя самой маскі, мяркуюць выкарыстанне гістарычнай сукенкі, створаны спецыяльныя «віртуальныя пакоі».
Акрамя таго, на канале Televenezia будуць дэманстраваць спецыяльныя тэматычныя праграмы, прысвечаныя карнавальнай традыцыі і гісторыі Венецыі.
Стрымінгі пройдуць 6 і 7 лютага, а таксама з 11 па 16 лютага. Платформа зможа прымаць да 100 тысяч карыстальнікаў у дзень, запэўніваюць арганізатары.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.