Вы тут

У Мінску школьнік атрымаў апёкі праз выбух акумулятарнай батарэі тэлефона


24 студзеня ў 19:53 ратавальнікам ад медыкаў паступіла паведамленне аб атрыманні апёкаў чалавекам па вул.Сыракомлі ў Мінску, паведамілі на сайце МНС.


Пасля высветлілася, што ва уключанага ў электраразетку мабільнага тэлефона Nokia 3310 адбыўся выбух акумулятарнай батарэі. У выніку здарэння сын гаспадыні кватэры 2005 г.н. атрымаў апёкі.

Школьніка шпіталізавалі з дыягназам: тэрмічны апёк левага сцягна.

Падраздзяленні МНС не прыцягваліся. Прычына здарэння высвятляецца.

Прэв’ю: dreamstime.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.