З улікам чаканага паніжэння тэмпературы сёння ўвечары камунальным службам сталіцы даручана аператыўна прыняць меры па процігалалёднай апрацоўцы гарадскіх вуліц, паведамляе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
«З 15.00 дарожныя службы сталіцы пачнуць апрацоўваць вулічна-дарожную сетку процігалалёднымі матэрыяламі. У першую чаргу ўвага будзе нададзена тратуарам. Для апрацоўкі выкарыстаюць пясчана-саляную сумесь. Мы заклікаем суб’екты гаспадарання таксама ўключыцца ў гэтую працу і зрабіць бяспечнымі замацаваныя тэрыторыі», — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Гараджанам рэкамендуюць ўлічваць прагноз надвор’я і быць уважлівымі пры перамяшчэнні.
Прэв’ю: vitbichi.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?