Вы тут

Будзьце ў выдатнай форме! Прадукты, якія нельга есці на ноч


Спецыяліст па карэкцыі фігуры, лячэбнай фізкультуры і дыеталогіі Алена Лесуновіч настойліва раіць адмовіцца ад спажывання ўвечары некаторых прадуктаў, якія правакуюць ацёкі. Дзякуючы правільнаму харчаванню і фізічным нагрузкам Алена сваім прыкладам дэманструе: «Такі падыход працуе!»

«Пасля 17-ці гадзін абменныя працэсы ў арганізме чалавека запавольваюцца», — распавядае Алена. «І калі раніцай наступнага дня вы жадаеце прачнуцца без ацёкаў на твары, таліі і ягадзіцах, рэкамендую вячэраць не пазней за 19:30. Вячэра павінна быць збалансаванай. Стэйк з мяса ці рыбы і гародніна (акрамя бульбы) — выдатны варыянт. Наступны прыём ежы мінімум праз 12 гадзін. Дайце магчымасць вашай стрававальнай сістэме ноччу адпачыць.

Асабліва хачу звярнуць вашу ўвагу на тыя прадукты, якія катэгарычна забараняецца спажываць перад сном».

1. Цукар. Любыя вугляводы, якія трапляюць у наш арганізм, утвараюць слізь. З-за яе межклетачная вадкасць – лімфа – становіцца густой, і яе рух значна запавольваецца. І пакуль вы салодка спіце, вашы тлушчавыя клеткі растуць як на дражджах. Раніцай вас чакае непрыемны сюрпрыз – ацёкі!

2. Салёнае. Соль, трапляючы у наш арганізм, у канцы канцоў апынаецца ў крыві, а затым у клетках. У арганізме чалавека 70 трыліярдаў клетак. Яны спажываюць усё тое, што нясе ім кроў. Соль, якая накіроўваецца ў клетку з крывацёкам, актывізуе ў ёй працэс крысталізацыі. У выніку межклетачная вадкасць затрымліваецца ў клетках на перыяд да 8-мі гадзін. Так што лішнія аб’ёмы  гарантаваны!

3. Малочныя прадукты. Яны ўтымліваюць лактозу. Лактоза – гэта малочны цукар, які таксама негатыўна ўздзейнічае на якасць лімфы. У выніку межклетачная вадкасць становіцца падобна на кісель. І працэс ачышчэння вашага арганізма замяняецца працэсам назапашвання – на ўсялякі выпадак!

4. Кафеін. Кафеін, які знаходзіцца не толькі ў каве, але і ў чорнай/зялёнай гарбаце, уздзейнічае на нашы ныркі. На нырках знаходзяцца лаханкі, у кожнай з іх па 100 капіляраў і сасудаў. Адразу пасля ўжывання кафеіну, сасуды пашыраюцца, выклікаючы мачагонны эфект. Але ўжо праз паў гадзіны ціабрамін, які ўтрымліваецца ў каве, рэзка звужае сасуды. Лімфаток сур’ёзна запавольваецца. У выніку, усё, што вы будзеце піць у гэты час, прывядзе да ацёка цела ніжэй за талію.

5. Алкаголь. Аказвае ўздзеянне на ўзровень кіслотнасці ўнутры нашага арганізма, а таксама на капіляры і сасуды. Адразу пасля ўжывання порцыі алкаголю яны пашыраюцца. Спачатку назіраецца мачагонны эфект. Праз 30-35 хвілін дыяметр сасудаў і капіляраў звужаецца ў два разы. Уся вадкасць накіроўваецца ў тлушчавую праслойку. Менавіта яна ў гэтым выпадку бярэ ўдар на сябе і забірае вадкасць. З мінусаў: на целе ўтвараецца ацёк, з плюсаў: ваш арганізм выратаваў вас ад гіпертанічнага крызу!

Кацярына Тумас-ЦІШКЕВІЧ

Фота з асабістага архіва Алены Лесуновіч і pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.