Удзел у VI Усебеларускім народным сходзе прымуць дэлегаты не толькі з нашай краіны, але і беларусы замежжа.
У прыватнасці, свой удзел ужо пацвердзіў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, член прэідыума Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па міжнародным адносінам, прафесар Сяргей Кандыбовіч.
Ён накіраваў вітальны адрас удзельнікам, у якім выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што наша Радзіма (і гэта ўжо неаднойчы адбывалася) захавае годнасць і гонар у любых складаных перыядах сваёй гісторыі.
- Няхай вернае і моцнае плячо сябра, любоў і цеплыня блізкіх, адданасць справе і падтрымка таварышаў па рабоце, усходнеславянская салідарнасць і блаславенне продкаў захоўваюць і памнажаюць росквіт нашай зямлі. Будзем разам! - выказвае падтрымку старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі.
Акрамя таго, прафесар Кандыбовіч мае намер выступіць перад тысячамі ўдзельнікаў форума.
Фота: sb.by
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.