Вы тут

Новы тыдзень — новыя спартыўныя падзеі. Каго будзем падтрымліваць наступныя сем дзён?


Новы тыдзень прыносіць новыя спартыўныя падзеі. Расказваем, каго будзем падтрымліваць наступныя сем дзён. У цэнтры ўвагі — баскетбол, хакей і горныя лыжы.


Баскетбалісты зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да заключнага этапу першага кваліфікацыйнага раунду чэмпіянату свету 2023 года. Галоўны трэнер каманды Расціслаў Вяргун запрасіў на вучэбна-трэніровачны збор 14 баскетбалістаў. Сярод іх: Уладзімір Верамеенка, Аляксей Трасцінецкі, Вадім Студабеда, Андрэй Стаброўскі, Андрэй Рагозенка, Максім Каратцоў, Уладзіслаў Блізнюк, Аляксандр Пустагвар, Дзяніс Вікенцьеў, Яўген Белянкоў, Бенджамін-Павел Дуду, Данііл Барысевіч (усе — «Цмокі-Мінск»), Арцём Малькоў, Уладзіслаў Мікульскі (абодва — «Барысфен», Магілёў).

Каманда трэніруецца ў Мінску, а затым накіруецца ў Нікасію, дзе правядзе два заключныя паядынкі кваліфікацыі сусветнага форума. 18 лютага беларусы сустрэнуцца з камандай Партугаліі. А на 20 лютага запланаваны матч са зборнай Албаніі. Вынікі гэтых паядынкаў для беларусаў ужо не маюць прынцыповага значэння — яны заўчасна забяспечылі сабе выхад на наступны этап адбору на чэмпіянат свету 2023 года. Гэта стала магчымым, дзякуючы перамогам над камандамі Кіпра (у першым матчы з вынікам 97:41, у другім — 88:53), Партугаліі (72:56) і Албаніі (90:50).

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» на гэтым тыдні правядзе тры матчы ў межах чэмпіянату Кантынентальнай Хакейнай Лігі. 16 лютага «зубры» прымуць на «Мінск-Арэне» маскоўскіх аднаклубнікаў. У гэтым сезоне каманды сустракаліся тройчы. Кожная з гэтых сустрэч скончылася перамогай масквічоў: 21 кастрычніка вынік быў 5:2, 9 снежня — 3:2, а 9 студзеня — 2:0.

18 лютага на выездзе хакеісты «Дынама-Мінск» выйдуць на лёд супраць прадстаўнікоў фінскага «Ёкерыта». А на 20 лютага запланаваны дамашні матч з хакеістамі чалябінскага клуба «Трактар», якіх «зубры» перамаглі 27 верасня з вынікам 3:2.

З 8 па 21 лютага італьянскі горад Карціна-д'Ампецца прымае чэмпіянат свету па гарналыжным спорце. Беларусь на планетарным першынстве прадстаўляе адна спартсменка — Марыя Шканава. Яна будзе выступаць у трох дысцыплінах — 16 лютага ў паралельным гіганцкім слаламе, 18 лютага — у гіганцкім слаламе, 20 лютага ў слаламе.

Марыя Шканава, ураджэнка расійскага Магнітагорска, з 2008 года выступае за Беларусь. За 12 гадоў яна выступіла на трох Алімпійскіх гульнях, заваявала поўны камплект узнагарод Сусветнай універсіяды 2017 года, паказала высокія вынікі на многіх міжнародных спаборніцтвах. У студзені 2021 года спартсменка паказала найлепшы асабісты вынік на этапах Кубка Еўропы — 9-е месца.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота ХК «Дынама-Мінск»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.