Вы тут

«Мадэрнізацыя і інтэграцыі — асноўная характарыстыка ўзаемаадносін Беларусі і Расіі»


Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін падзяліўся сваім меркаваннем з БелТА. Па яго словах, Захад спрабуе аднавіць сваю манаполію ў свеце, адначасова падрываючы развіццё нацыянальных дзяржаў.


«Актуальнасць НАТА абясцэненая ва ўсіх сэнсах яго існавання. Агрэсіўныя дзеянні заходніх партнёраў па сваёй сутнасці пагібельныя і нагадваюць сярэдневяковую інквізіцыю, але з сучаснай ядзернай зброяй. Татальнае прыніжэнне, абразы краін, якія жадаюць праводзіць сваю незалежную палітыку, стала сістэмай і правілам Захаду. Нацыі хочуць свабодна развівацца без дыктату Захаду», — сцвярджае аналітык.

Мікалай Шчокін падкрэслівае, што Мюнхенская канферэнцыя паказала бяссілле палітычных элітаў Захаду і нежаданне шукаць новыя фарматы дыялогу, прадэманстравала рух Захаду да ідэалогіі глабальнай ідэі — свет без дзяржаў, без нацыянальнай ідэнтычнасці і кода, без суверэннасці.

«Робяцца спробы вынішчыць гістарычную традыцыю нацыянальных дзяржаў. Адбываецца шырокамаштабнае прасоўванне расколу па ідэалагічным прынцыпе, гэта значыць, з аднаго боку, дэмакратыя на чале з ЗША, з другога — Расія і Кітай. Робяцца спробы кансалідацыі Захаду вакол ЗША ў новым вітку халоднай вайны для супрацьстаяння нацыянальным дзяржавам», — дадае спецыяліст.

Мікалай Шчокін лічыць, што Беларусь стала практычна адзінай краінай у свеце, якой удалося ў жорсткім геапалітычным супрацьстаянні Захаду і астатняй часткі чалавецтва захаваць сваю дзяржаўнасць.

«Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, дамоўленасць па многіх стратэгічных пытаннях у эканамічнай сферы сведчыць аб умацаванні беларускай дзяржаўнасці і катэгарычнай непрымальнасці дыктату і двайных стандартаў у дачыненні да сваіх краін. Мадэрнізацыя і інтэграцыі — асноўная характарыстыка ўзаемаадносін Беларусі і Расіі. Абедзве краіны стаяць на парозе фарміравання новай мадэлі ўзаемадзеяння з Еўропай, з улікам прымянення да нас двайных стандартаў Захаду. У сувязі з гэтым перад Саюзнай дзяржавай, двухбаковымі адносінамі адкрываецца новая перспектыва. Але трэба разумець, што інтэграцыйныя працэсы Беларусі і Расіі выклікаюць незадаволенасць з боку еўрапейскіх суседзяў. Таму цалкам можна чакаць з іх боку дыскрэдытацыю і па асобных напрамках тарпедаванне саюзных праграм», — заяўляе Мікалай Шчокін.

Эксперт мяркуе, што пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі на інтэграцыю з Расіяй з захаваннем суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў пацвярджае правільнасць абранага шляху па эфектыўным сацыяльна-эканамічным развіцці ў кантэксце распачатага перадзелу ўласнасці ў свеце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».