Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін узначальвае ўрад Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года. Да гэтага на працягу 10 гадоў быў кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расіі. Таксама з’яўляецца старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы — выканаўчага органа гэтага інтэграцыйнага аб’яднання.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.