Вы тут

Выстава графікі «Чароўных казак галасы» адкрыецца ў Мінску 10 сакавіка


Персанальная выстава мастачкі Аляксандры Раманавай «Чароўны казак галасы» адкрыецца 10 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


У экспазіцыі прадставяць чатыры серыі графічных работ, аб’яднаных тэматыкай казачных, міфічных і міфалагічных вобразаў. «Казачны і рэальны свет у працах мастачкі пераплятаюцца і становяцца адзінай прасторай. Казкі жывуць паўсюль і заўсёды, іх толькі трэба пачуць і дапамагчы ажыць на паперы ў літаратурнай форме ці ў выглядзе малюнкаў», — адзначылі арганізатары.

«Асноватворны элемент кожнай графічнай працы — вобраз, які дыктуе драматургію і настрой, стварае апавядальнасць у кожным малюнку. Асаблівасцю работ аўтара з’яўляюцца аб’ёмнасць манахромнага малюнка, цікавасць да дэталяў, дэкаратыўнасць. Мастачка эксперыментуе з тэхнікамі і матэрыяламі, стварае свае прыёмы ў перадачы малюнка. У пазнейшых творах Аляксандра Раманава выкарыстоўвае ў якасці акцэнтаў каляровыя ўкрапванні — акварэль, каляровыя алоўкі, мастацкія маркеры», - падкрэслілі ў галерэі.

Другая частка экспазіцыі ўяўляе сабой ілюстрацыі да «Казкі прынцэсы». «У гэтых працах аўтар выкарыстоўвае прыём «схаванай відавочнасці»: кожны малюнак змяшчае гісторыю, сутнасць якой раскрываецца фінальнай фразай казкі і ілюстрацыяй», — растлумачылі арганізатары.

Серыя з 12 работ «Птушкі часоў года», якая сімвалізуе сабой 12 месяцаў, 12 раслін і 12 арнаментальных славянскіх сімвалаў, стала трэцяй часткай выставы. Сваім абліччам птушкі нагадваюць міфічных антрапаморфных райскіх птушак, кожная з якіх гаворыць мовай далёкіх продкаў.

Заключная частка выставы прадстаўлена самай вялікай серыяй прац «Жанчыны-кветкі», «Казкі сёння», «Ілюстрацыі да ненапісанага рамана «Па кім не ўдарыў молат»,  «Легенды Карэ ля Томб».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.