9 сакавіка ў галерэі «Грузінскі дом» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Глыбіня звонку / глыбіня ўнутры». На выставе прадстаўлены праекты беларускіх аўтараў, якіх аб’ядноўвае імкненне глыбокага спасціжэння свету і сябе ў ім. У кожнага з іх — свая тэма і мастацкая мова.
Яна Волкава, Аляксандра Галенка, Анастасія Дабрыніна, Інга Кардзіс, Паліна Корзун-Фомчанка, Ала Касцялецкая, Вікторыя Кукліна, Юлія Муха, Надзея Раўтовіч, Наталі Рыкава, Алена Сінкевіч, Саша Снягір, Ірына Трыкіша, Анастасія Усік, Алена Хатэнка, гледачам аўтарскія работы ў розных тэхніках: жывапіс, фатаграфія, тэкстыльнае мастацтва, арт-аб’ект, інсталяцыя і інш.
Куратары праекта: Надзея Хмыль і Саша Снягір.
Выстава будзе працаваць да 26 сакавіка.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».