Вы тут

На вакцынацыю ў Брэсце сталі запісваць усіх ахвотных


З сярэдзіны мінулага тыдня медыкі пачалі імунізацыю работнікаў адукацыі і сацыяльнай службы ў Брэсце. Па стане на 16 сакавіка ад COVID-19 прышчэплены 171 спецыяліст. Усяго запланавана на дадзеным этапе зрабіць прышчэпкі 1500 работнікам згаданых галін — напісаў у тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


У красавіку плануецца пачаць вакцынацыю ўсяго гарадскога насельніцтва. Паліклінікі пачалі запіс ахвотных. Кожны можа запісацца ў свайго ўчастковага тэрапеўта на прышчэпку. Калі вакцына будзе атрыманая паліклінікай, пацыенту паведамяць пра час візіту да доктара і працэдуры. Запісацца таксама можна па тэлефоне, інфармацыя пра нумары тэлефонаў размешчаная на сайтах устаноў аховы здароўя.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.