Вы тут

Дзень тэатра ў эфіры «Беларусь 3»


Да Сусветнага дня тэатра сацыякультурны канал медыяхолдынга падрыхтаваў падборку тэлеверсій актуальных беларускіх спектакляў, сярод якіх ёсць і нядаўнія прэм'еры. Тэлеканал «Беларусь 3» традыцыйна далучаецца да віншавання ўсіх прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва, прапануючы гледачам напярэдадні і ў сам святочны дзень толькі найлепшыя пастаноўкі беларускіх тэатраў і пазнавальныя аповеды пра тэатральнае асяроддзе.


Так, 26 сакавіка на «Беларусь 3» можна будзе ўбачыць спектакль Тэатра-студыі кінаакцёра «Хто смяецца апошнім» па п'есе Кандрата Крапівы (125-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, а 29 сакавіка ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала адбудзецца паказ фільма «Спяваюць жаваранкі» (1953 г.) рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна — таксама па аднайменнай п'есе беларускага класіка.

Абноўленую версію легендарнага спектакля «Паўлінка» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гледачам прадставяць у эфіры 27 сакавіка. У праграме «Суразмоўцы» з госцем пісьменніка і журналіста Навума Гальпяровіча, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скарабагатавым нас чакае цікавая гутарка пра сучаснае культурнае жыццё. У вячэрнім эфіры 27 сакавіка ў рамках праекта «Тэатр у дэталях» прапануецца расповед пра балет Вячаслава Кузняцова «Анастасія» і сам паказ пастаноўкі ў Вялікім тэатры оперы і балета. А на наступны дзень увазе аўдыторыі будзе прапанаваны прагляд балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета кампазітара Андрэя Пятрова «Стварэнне свету» і цікавыя факты пра яго таксама з праграмы «Тэатр у дэталях».

Дарэчы, у хуткім часе скарбніца тэлеверсій беларускіх пастановак папоўніцца спектаклем «Пясняр» сталічнага Драматычнага тэатра імя Максіма Горкага і балетам Вялікага тэатра Беларусі «Баядэрка», а ў канцы сакавіка ў здымачнай групы «Беларусь 3» запланавана творчая камандзіроўка ў Віцебск, дзе на сцэне Коласаўскага тэатра будуць запісаны драмы «Не пакідай мяне...» і «Леаніды не вернуцца на зямлю». Прэм'ерныя паказы спектакляў у тэлеэфіры варта чакаць у ІІ квартале 2021 года.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.