Сусветны дзень тэатра на тэлеканале «Беларусь 3» адзначаць тэматычным эфірам. Тут 27 сакавіка на працягу дня гледачоў чакаюць сустрэчы з любімымі артыстамі, а таксама паказы спектакляў і канцэртных праграм.
Распачне святочны тэлеэфір выпуск праекта «Кадры жыцця», дзе ў якасці госця будзе прысутнічаць рэжысёр, педагог, заслужаны
дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Міхаіл Кавальчык (БТРК, 2021). У 10.50 тэлеаўдыторыю чакае паказ спектакля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра «Соф’я Гальшанская» (БТРК, 2019) У. Кандрусевіча. Потым у 15.50 убачым балет Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь «Канёк-Гарбунок» (БТРК, 2022) Р. Шчадрына. Зазірнуць у закуліссе Вялікага тэатра тэлеаўдыторыі дазволіць дакументальны фільм «Аб чым не ведаюць гледачы», які быў зняты Белтэлерадыёкампаніяй да 90-годдзя культурнай установы. Для маленькіх гледачоў падарунак падрыхтаваны ў «Калыханцы». Тут пакажуць спектакль пра Дабрадзея і «Барбоскіны. Тэатр», «Барбоскіны. Сцэнічная мова» (БТРК, 2024).
Увечары сацыякультурны тэлеканал прапануе дакументальны фільм пра народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага «Маналог з адступленнямі» (1987). А завершыць тэматычны эфір да Сусветнага дня тэатра фільм-канцэрт «Калі мы закаханыя...» з удзелам Наталлі Гайды (БТРК, 1978).
Алена ДРАПКО
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.