Вы тут

Кітайскія навукоўцы стварылі электронную тканіну


Камандзе навукоўцаў з Фуданьскага універсітэта на чале з прафесарам Пэн Хуэйшэнам, які спецыялізуецца на высокамалекулярных навуках, удалося стварыць гнуткі тэкстыльны «дысплей» і разумную інтэгральную сістэму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Распрацоўка заснавана на празрыстых валокнах, якія ў перапляценні ўтвараюць адмысловыя электралюмінесцэнтныя блокі. Яны нагадваюць тыя, якія ёсць у экранах лічбавых дысплеяў. Праз гэтыя перапляценні прапускаецца згенераваны нізкі ток, які служыць сілкаваннем для блокаў. 

З дапамогай дадзенай тэхналогіі адзенне можа стаць «дысплеем» з функцыямі прагляду інфармацыі, атрымання і адпраўкі паведамленняў, навігацыі і шэрагу іншых карысных опцый.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.