Вы тут

У Беларусі пашыраць сетку платных аўтадарог


У рамках дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады плануецца ўвесці яшчэ некалькі участкаў платных аўтадарог. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У названы перыяд будзе пашырана сетка платных аўтамагістралей, і ў яе ўключаць аўтамабільныя дарогі М8/Е95 на ўчастку Орша — Віцебск, М10 на ўчастку Рэчыца — Калінкавічы і Р23 на ўчастку Слуцк — Радкова.

Такім чынам, да 2026 года агульная працягласць платных аўтамабільных дарог павінна скласці 1 957,8 км. Плануецца, што ў перыяд з 2021 па 2025 ў выніку збірання платы за праезд па аўтадарозе будзе сабрана 1 806 303 163 руб. Чакаецца, што сродкі будуць накіраваныя ў першую чаргу на рамонт і рэканструкцыю платных аўтамагістраляў.

Нагадаем, плата за праезд па адпаведных участкаў аўтадарог спаганяецца з аўтамабіляў, агульная маса якіх перавышае 3,5 т. Выключэнне складаюць некалькі катэгорый больш цяжкіх транспартных сродкаў, да прыкладу, якія ажыццяўляюць гарадскія пасажырскія перавозкі, аўтамабілі аператыўнага прызначэння і некаторыя іншыя. Калі машына важыць менш за 3,5 т, але не зарэгістраваная ў дзяржавах, якія ўваходзяць у ЕАЭС, спатрэбіцца таксама ўносіць аплату пры руху па платных участках аўтамагістралей.

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.