Вы тут

У Мінску складуць рэестр нядобраўпарадкаваных прадпрыемстваў


Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы даручыў Мінскаму гарадскому цэнтру гігіены і эпідэміялогіі скласці рэестр прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыях якіх сістэматычна назіраецца беспарадак, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


— Наша мэта, каб усе суб'екты гаспадарання выконвалі чысціню і парадак, і калі тых мер уздзеяння, якія прымяняюць санэпідслужбы, недастаткова, будзем вырашаць праблему на ўзроўні адміністрацыі раёна, гарадскіх уладаў, аж да вызвалення старшыні ад займаемай пасады, — падкрэсліў Аляксандр Дараховіч.

Як паведаміў загадчык аддзела гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іван Цэйцін, на гэтым тыдні санітарныя ўрачы сталіцы ацанілі стан 2 700 тэрыторый, выявіўшы парушэнне санітарнага стану на 8,2% з іх. Да адказнасці прыцягнуты 22 службовыя асобы, пачаты 31 адміністрацыйны працэс, выдадзена 92 рэкамендацыі аб навядзенні парадку. Найбольш праблемнымі традыцыйна застаюцца будаўнічыя пляцоўкі (28,6% ацэненых тэрыторый былі з парушэннямі), прамысловыя прадпрыемствы (27%), гаражныя кааператывы і СТА (14%).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.