Вы тут

«Белавія» аднаўляе рэйсы яшчэ ў адзін буйны маскоўскі аэрапорт


Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» аднаўляе рэйсы ў Маскву ў аэрапорт «Жукоўскі». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-службе кампаніі.


Так, з 24 красавіка па суботах лайнеры «Белавія» будуць выконваць рэйсы Мінск — Масква — Мінск з адпраўленнем з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і пасадкай у маскоўскім аэрапорце «Жукоўскі».

Вылет з беларускай сталіцы будзе ажыццяўляцца ў 18:05, а пасадка ў Маскве — у 20:05 (у абодвух выпадках час мясцовы). Час у шляху — 1 гадзiна 25 хвілін.

Авіяперавозчык нагадвае, што перад купляй квітка пасажырам варта азнаёміцца ​​з абмежаваннямі на ўезд у краіну прызначэння і выезд з яе. Набыць квіток можна на сайце кампаніі, у авіякас і ў агентаў.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.