Вы тут

КДК правядзе гарачую лінію па стане дзіцячых садкоў


Камітэт дзяржаўнага кантролю сёння правядзе гарачую лінію на тэму «Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб’ектаў дашкольнай адукацыі» з удзелам прадстаўнікоў упраўлення кантролю за працай галін сацыяльнай сферы КДК і Міністэрства адукацыі, паведамляе Telegram-канал кантрольнага ведамства.


З 14.00 да 16.00 жыхары Мінска і рэгіёнаў рэспублікі могуць паведаміць (у тым ліку ананімна) інфармацыю аб неналежным стане будынкаў і збудаванняў, сістэм цепла-, газа-і электразабеспячэння, вентылявання, водазабеспячэння і каналізацыі, тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, а таксама мэблі і абсталявання па тэл. 8 (017) 328-69-40.

Камітэт дзяржкантролю прапануе і работнікам дзіцячых садоў выказаць сваё меркаванне аб праблемах у забеспячэнні бяспечнага знаходжання дзяцей у дашкольных установах.

Фота- і відэаматэрыялы можна дасылаць на электронную пошту kgk@mail.belpak.by. «Будзе прааналізаваны кожны зварот, дадзена аб’ектыўная ацэнка выкладзеным фактам», — запэўнілі ў КДК.

З 12 па 16 красавіка аналагічныя тэматычныя гарачыя лініі правялі ўсе абласныя камітэты дзяржкантролю.

Прэв'ю: gazetaingush.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.