Такая легенда тактыка-спецыяльных вучэнняў, якія ўпершыню правялі на ТЛЦ “Мінск-Белмытсэрвіс-2”.
Мінскае абласное ўпраўленне МНС сумесна з РУП «Белмытсэрвіс» упершыню правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі на аб'ектах транспартна -лагістычнай інфраструктуры, якія далі магчымасць павысіць узровень падрыхтоўкі як работнікаў МНС, так і кіраўніцтва, і персаналу РУП «Белмытсэрвіс». Вучэнні правялі на аб’екце ў вёсцы Шчытамірычы Мінскага раёну.
- Такія мерапрыемствы з'яўляюцца важным складнікам палітыкі нашага прадпрыемтсва па забеспячэнні бяспекі работнікаў і кліентаў, аб'ектаў інфраструктуры, тавараў і іншай маёмасці кліентаў, што ў сваю чаргу робіць наша прадпрыемства больш прывабным і надзейным партнёрам на рынку транспартна-лагістычных паслуг, - перакананы ў “Белмытсэрвісе”.
Па тактычнай задуме арганізатараў вучэнняў у выніку кароткага замыкання электраправодкі ў будынку склада №1 адбылося ўзгаранне з наступным распаўсюджваннем полымя на гаручую прадукцыю і выхадам полымя на дах.
Падчас тактыка-спецыяльных вучэнняў членамі пажарнай дружыны філіяла былі адпрацаваны пытанні эвакуацыі работнікаў і наведвальнікаў з будынка склада пры спрацоўванні аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі з ужываннем самапошукавікаў, ліквідацыя ачага пажару пры дапамозе вогнетушыцеляў і ўнутранага пажарнага вадаправода, эвакуацыя грузавога аўтамабіля на жорсткай счэпцы.
Работнікі МНС адпрацавалі спосабы і метады вядзення аварыйна-выратавальных работ, ліквідацыі пажараў і іх наступстваў на складах вялікіх плошчаў з ужываннем розных тэхналогій, спецыяльных тэхнічных сродкаў і абсталявання.
Трэба сказаць, што на прадпрыемстве створаны 17 пажарных дружын і 9 санітарных звёнаў. Штомесяц праводзяцца трэніроўкі членаў пажарных дружын і іншых работнікаў па адпрацоўцы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару або іншых надзвычайных становішчаў, адпрацоўцы навыкаў выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў). У Гродзенскім філіяле, напрыклад, на ўзбраенні пажарнай дружыны знаходзіцца пажарная прычапная цыстэрна.
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».