Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


pixabay.com

АВЕН. Спрабуючы разбурыць горы на сваім шляху, можаце крыху не разлічыць і пераацаніць свае сілы. Больш цікаўцеся праблемамі калег і падначаленых, вам патрэбна сяброўская атмасфера ў калектыве. Надыходзіць удалы час для тых, каму неабходна перайсці на новую работу. Шукайце і знойдзеце. Паездка за горад разам з сям'ёй або з сябрамі дазволіць забыць пра дробныя праблемы.


ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце засяродзіцца на самым галоўным, тады дробныя непрыемнасці не перашкодзяць ажыццяўленню мэт. Хоць вас могуць чакаць некаторыя выпрабаванні і цяжкасці, зможаце іх пераадолець, асабліва калі знойдзеце аднадумцаў. Зараз спрыяльны момант для вырашэння адміністрацыйных пытанняў, падрыхтоўкі справаздач і падатковых дэкларацый. У сераду давядзецца адстойваць погляды і перакананні. Сям'я будзе мець патрэбу ў вашых ідэях і вашым удзеле. Пастаўцеся з разуменнем да праблем дзяцей.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні можаце дасягнуць вялікіх поспехаў пры рэалізацыі тых задач, якія самі ж і паставілі. Толькі пазбягайце паспешлівасці, не ўпадайце ў роспач, нават калі вам здаецца, што нешта ідзе не так. На самай справе вы рухаецеся да мэты. І вельмі хутка наступяць жаданыя і радыкальныя перамены ў асабістым жыцці. Адчуеце спакой, упэўненасць у сваіх сілах, радасць і ўнутраную гармонію.


РАК. Стабільнасць жыццёвага ўкладу і аптымістычны настрой дазволяць лёгка пераадолець перашкоды і выйсці пераможцам практычна з любой сітуацыі. Толькі важна нікуды не спазняцца, непунктуальнасць можа стаць прычынай праблем. У сераду ўзгадніце і ўдакладніце ўсё да дробязяў, каб выканаць заданне начальства. У выхадныя не дазваляйце сваякам абцяжарваць вас праблемамі, адпраўляйцеся на дачу.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца шанц далучыцца да творчага працэсу. Не выпускайце яго — перад вамі могуць адкрыцца новыя перспектывы. Многія непаразуменні і бязладзіца засталіся ў мінулым, будуць наладжвацца адносіны з калегамі і ў сям'і. Першая палова тыдня больш пазітыўная, чым другая, таму выкарыстоўвайце спрыянне зорак і максімальна рэалізуйце свае магчымасці. У пятніцу могуць быць скасаваны ранейшыя дамоўленасці.


ДЗЕВА. Паклапаціцеся пра будучыню на гэтым тыдні: чым больш намаганняў вы прыкладзяце і чым больш прадбачлівасці праявіце, тым лягчэй будзе справіцца з цяжкасцямі потым. У панядзелак і ў аўторак не выключаны канфлікты і сваркі, можаце адчуць незадаволенасць навакольных людзей. Аднак у чацвер сітуацыя разрадзіцца, зможаце дасягнуць жаданага. Выхадныя пройдуць у прыемнай і расслабленай атмасферы.


ШАЛІ. У пачатку тыдня могуць паспяхова прайсці дзелавыя перамовы, якія дазволяць павысіць узровень дабрабыту. У чацвер на рабоце лепш не праяўляць залішняй актыўнасці і ініцыятывы, бо гэта можа выклікаць зайздрасць і плёткі. У пятніцу вашу светлую галаву могуць наведаць самыя разнастайныя ідэі. У выхадныя наўрад ці ўдасца доўга ўседзець на адным месцы — адпраўляйцеся ў рамантычную паездку ўдваіх.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні сітуацыя, якая склалася, можа запатрабаваць ад вас большай актыўнасці, затое ёсць усе шанцы дамагчыся поспеху як у асабістых справах, так і ў бізнесе. У сераду будзьце сумленныя і адкрытыя з каханым чалавекам — разам вы здольны горы звярнуць і ўсе мары зрабіць рэальнасцю. Да канца тыдня вашы інтарэсы будуць накіраваны ў бок творчасці. А ў выхадныя дні вас могуць прыцягнуць тэатральныя прэм'еры і выставы.


СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня можаце стаць проста незаменным работнікам, і начальства гэта ацэніць. Добры час для набыцця новых кліентаў і бізнес-партнёраў. Вас чакае шмат кантактаў, не выключаны кароткія паездкі, пераважна дзелавога характару. Не адмаўляйце сабе ў прыемных зносінах, вечар пятніцы асабліва добры для няспешных інтэлектуальных гутарак з сябрамі.


КАЗЯРОГ. Выдатны час для адпачынку і забаў. А вось праца пагражае хутка стамляць. Начальства можа стаміць прыдзіркамі. Што ж, менш размаўляйце і больш працуйце. Паспрабуйце быць увесь час напагатове і не гаварыць лішняга. Добра было б часцей прымяняць сваё дыпламатычнае мастацтва. Гэта дазволіць абысці многія непажаданыя канфлікты.


ВАДАЛІЎ. Надыходзіць досыць актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень. Магчымыя паездкі, кантакты з новымі партнёрамі і абмеркаванне новых праектаў. У панядзелак вашы задумы ўдала рэалізуюцца, чаго не скажаш пра наступныя два дні. Не выключаны сваркі і сутыкненне вашых інтарэсаў з інтарэсамі навакольных. У выхадныя душу сагрэе клопат каханага чалавека і сустрэчы з сябрамі, якіх даўно не бачылі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні занятасць на рабоце зберажэ вас ад здзяйснення неабдуманых учынкаў. Не выключана, што здолееце ўрваць гадзінку-другую і з кім-небудзь пасварыцца, але лепш усё ж такі прысвяціць час плённай працы. Няпроста будзе займацца справамі, для вас нязвыклымі. Спатрэбіцца поўная мабілізацыя, уменне хутка прымаць рашэнні і не менш хутка дзейнічаць. У выхадныя вялікае значэнне будуць мець сяброўскія адносіны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.