Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Паспрабуйце суразмераць свае жаданні са сваімі магчымасцямі. На гэтым тыдні далёка не ўсе пытанні, якія ўзнікаюць, вы зможаце вырашыць хутка, што будзе вельмі раздражняць. Аднак варта набрацца цярпення і дзейнічаць паступова. Стане вельмі дарэчы падтрымка аднадумцаў. Дзелавая сустрэча ў чацвер можа адкрыць перад вамі новыя прывабныя далягляды.


Фота: pixabay.com

Цялец. Вас чакае поспех у прафесійнай сферы, але трэба мабілізаваць сілы для калектыўнай дзейнасці. Зможаце стаць лідарам і арганізатарам. Паспрабуйце своечасова выпраўляць дапушчаныя памылкі. Важна не раздражняцца па дробязях. Пастаўцеся да перашкод і затрымак па-філасофску. Чым больш стрыманымі вы будзеце, тым лягчэй стане больш канструктыўна падыходзіць да вырашэння праблем. У нядзелю рэкамендуецца пасіўны адпачынак.

Блізняты. Тыдзень можа парадаваць цікавымі знаёмствамі, цёплымі сустрэчамі са старымі сябрамі, рамантычнымі спатканнямі. Можаце апынуцца ў эпіцэнтры разнастайных падзей — радасных і пазітыўных. Творчыя ідэі прынясуць поспех і прыбытак. Зоркі ўпэўненыя, што вы выбралі правільны шлях, і вас чакае поспех.

Рак. Надыходзіць спрыяльны перыяд для кар’ернага росту і творчай самарэалізацыі. Карысна будзе заняцца чымсьці новым, схадзіць на майстар-клас, запісацца на навучальныя курсы. Вылучыце галоўную задачу, адкладзіце дробныя і не такія важныя справы. Неабходна рэальна ацаніць сітуацыю, якая склалася, і паспрабаваць дасягнуць поспеху.

Леў. Падобна, давядзецца паўтараць пройдзенае і выпраўляць памылкі. Рухацца наперад пакуль не атрымліваецца. У аўторак і чацвер пастарайцеся пазбягаць сварак і канфліктаў, многія праблемы вырашацца самі сабой. У выхадныя вы можаце вырашыць, што блізкія вас не паважаюць і не лічацца з вашымі інтарэсамі, але не спяшайцеся рабіць паспешныя высновы.

Дзева. Вы яшчэ не ў поўнай меры паспееце атрымаць асалоду ад дасягнутага, як труба пакліча на заваяванне новых вяршынь. На гэтым тыдні вам наўрад ці наканавана адпачыць ад работы, хутчэй, наадварот, яна абяцае большую, чым звычайна, актыўнасць ва ўсіх адносінах. Засяродзьцеся на галоўным, усё паспець немагчыма, бязлітасна адсякайце непатрэбнае. У выхадныя збярыце сяброў і павесяліцеся ад душы.

Шалі. Тыдзень дапаможа высветліць старыя і сфармуляваць новыя задачы, якія неабходна будзе вырашыць. У асабістым жыцці адбудзецца нейкі важны паварот, вы знімеце ружовыя акуляры і ўбачыце свайго партнёра без прыкрас. І гэта будзе карысна для вас абодвух. У пятніцу знойдзеце аптымальныя шляхі вырашэння сваіх праблем. Асцярожней з інфармацыяй, сачыце за сваімі словамі: перш чым штосьці сказаць, двойчы падумайце, бо неасцярожнае слова можа нашкодзіць вам.

Скарпіён. Маленькія цяжкасці на гэтым тыдні лёгка адступяць пад вашым напорам, а больш сур’ёзныя толькі разахвоцяць баявы запал. Дасягніце жаданай мэты, атрымаеце новую работу, можаце разлічваць на адчувальны прыбытак. У другой палове тыдня намячаюцца цікавыя паездкі, якія адкрыюць перад вамі новыя гарызонты ў асабістым і дзелавым плане.

Стралец. Калі не будзеце прыспешваць падзеі ці выяўляць залішнія нервовасць і нецярпенне, то тыдзень абяцае быць спакойным і размераным. Блізкія падтрымаюць і дапамогуць вам. Лепш не прад’яўляць прэтэнзій ці патрабаванняў, гэта прывядзе да канфліктнай сітуацыі. У чацвер і пятніцу вам прапануюць выгадную падпрацоўку. У нядзелю не выключаны прыемныя нечаканасці.

Казярог. Сітуацыя запатрабуе прыняць рашэнне. Так што не сумнявайцеся занадта доўга, рабіце выбар. Не забывайце прыслухоўвацца да парад калег і сяброў. Паспрабуйце перагледзець адносіны з блізкімі людзьмі — магчыма, вы сталі залішне запальчывыя ці няўважлівыя. У выхадныя варта пабыць з сям’ёй.

Вадаліў. У калектыве ваш аўтарытэт застаецца бясспрэчным. Не толькі супрацоўнікі, але і кіраўніцтва паспрабуе пайсці насустрач, стварыць спрыяльныя ўмовы для працы, застанецца толькі дзейнічаць. З вяртаннем даўгоў, калі яны ёсць, лепш не зацягваць. Цяпер важна быць вельмі ўважлівымі з дакументацыяй, каб не дапусціць скажэнняў і памылак. У пятніцу будзьце асцярожныя ў выказваннях і наогул паменш гаварыце.

Рыбы. У вас велізарная колькасць цікавых ідэй і новых планаў, але неабходна засяродзіцца на найбольш перспектыўных, бо ўвасобіць у жыццё ўсё і адразу не атрымаецца. Падумайце пра новыя крыніцы даходу. Ёсць верагоднасць, што давядзецца заняцца жыллёвым пытаннем. Само праз сябе яно сапраўды не вырашыцца. Не збірайце праблемы, вырашайце іх.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?