Вы тут

Памёр вядомы беларускі лёгкаатлет Віктар Бельскі


На 67-м годзе жыцця 18 мая памёр вядомы лёгкаатлет і трэнер, майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Маскве Віктар Бельскі, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.


Віктар Бельскі нарадзіўся 22 лютага 1955 года ў Мінску. З 1976 па 1982 год выступаў за зборную Савецкага Саюза, двойчы станавіўся чэмпіёнам СССР у скачку ў даўжыню, сем разоў перапісваў рэкорды БССР. Трэніраваўся пад кіраўніцтвам Уладзіміра Раковіча. У 1980 годзе заняў шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Маскве. Яго асабісты рэкорд роўны 8 м 20 см.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працаваў настаўнікам па лёгкай атлетыцы ў Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства, старшым трэнерам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, трэнерам па агульнай фізічнай падрыхтоўкі нацыянальнай каманды краіны па фехтаванні.

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказвае самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім Віктара Міхайлавіча.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.