Вы тут

Архіўныя творы і карыкатуры


Уладзімір ЛЯПЁШКІН

 

ШЭЙК

 

Раты раскрыты як не да вушэй,

Гітары стогнуць, флейты завываюць, —

Не менш як дваццаць пар у зале шэйк

Аж да знямогі гучна выбіваюць.

 

Трашчыць падлога, дрыжыкі на шкле,

Здаецца, упадуць танцоры ад бяссілля…

Я добра помню: некалі ў сяле

Вось гэтак гліну землякі мясілі.

 

Стараліся дзень цэлы, як маглі,

Астуджваў плечы ім ліпнёвы вечар,

І вытанцоўвалі да тысячы цаглін

Яны калісь на грубкі і на печы.

 

Грукоча шэйк. Раты аж да вушэй.

Заместа танца — мітусня і каша.

Заакіянскі слухаючы шэйк,

Пытаю я сябе: «Дзе ж танцы нашы?»

 

«Вожык», № 6, 1968 г.

 

Мікалай ГУРЛО. «Вожык», №4, 1954 г.

Мікалай ГУРЛО. «Вожык», №5, 1949 г.

Анатоль ВОЛКАЎ. «Вожык» №19, 1954 г.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.