Вы тут

Дадатак сатыры і гумару выходзіць у «Літаратуры і мастацтве»


Некаторы час назад спыніў сваё існаванне літаратурна-мастацкі часопіс сатыры і гумару «Вожык». Аўтары, якія працавалі ў жанрах эпіграмы, фельетона, байкі, адразу адчулі сябе няўтульна. З сёлетняга студзеня з рэгулярнай перыядычнасцю дадатак «Вожык» — на 12-й і 13-й газетных палосках — будзе выходзіць у газеце творчай інтэлігенцыі «Літаратура і мастацтва». 


Студзеньскі, за 2023 год, выпуск прыпаў на 26 студзеня. Анатоль Зэкаў выступае з вялікай падборкай эпіграм. Андрэй Сідарэйка — з фельетонам «Пакуты пісьменніка Пятрова». Раіса Дзейкун знаёміць чытача з гумарыстычнымі назіраннямі, якія аб’яднаны ў падборку «Базар віруе, базар жартуе...»

На старонках «лімаўскага» «Вожыка» — і маленькая сатырычная мініяцюра Іны Фраловай «Першы снег», і гумарэска Міколы Леўчанкі «З папраўкаю на сонца». А Аляксандр Быкаў прапанаваў падборку пародый: яго «падвопытнымі» сталі Таццяна Дашкевіч, Алесь Хітрун і Віктар Шніп з іх вершамі. 

Ілюстратарам «Вожыка» на старонках газеты выступіў вядомы ў нашай краіне карыкатурыст і графік Алег Карповіч. 

Словам, цяпер у пісьменнікаў ёсць магчымасць павастрыць сваё крытычнае пяро. І ў дачыненні твораў калег-літаратараў, і па адрасе розных заганных з’яў нашай рэчаіснасці. 

Сяргей Шычко

Прэв’ю: belkiosk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.