Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха «Казахстан — Беларусь» і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін адбудуцца 14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
Мерапрыемствы пройдуць у афлайн-рэжыме. «З залы Нацыянальнай Акадэмічнай бібліятэкі Казахстана ў Нур-Султане будзе весціся трансляцыя прэзентацыі альманаха, а таксама пройдуць сустрэчы пісьменнікаў у анлайн-фармаце на платформе Zoom. Падключэнне забяспечыць удзел прадстаўнікоў пісьменніцкай супольнасці і зацікаўленых спецыялістаў бібліятэчных арганізацый дзвюх краін», — распавялі ў НББ.
Літаратурны зборнік выдадзены пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь напярэдадні 30-годдзя здабыцця краінамі незалежнасці. «Асаблівасць выдання ў тым, што матэрыялы прадстаўлены на беларускай, казахскай і рускай мовах. Альманах адлюстроўвае шматгадовае міждзяржаўнае, Літаратурнае і культурнае супрацоўніцтва суверэнных Беларусі і Казахстана ва ўсіх аспектах гісторыка-культурнай пераемнасці. Яго раздзелы перакладаў, прозы і паэзіі ўтрымліваюць тэксты беларускіх і казахскіх аўтараў — Абая Кунанбаева, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Олжаса Сулейменава, Мікалая Мятліцкага, Мурата Аўэзава, Нурлана Аразаліна, Алеся Карлюкевіча, Валерыя Міхайлава, Бахытжана Канап’янава, Галыма Жайлыбая, Любові Шашковай, Святланы Ананьевай, Алеся Бадака», — падкрэслілі ў бібліятэцы.
Зборнік змяшчае творы амаль 70 аўтараў дзвюх краін.
Арганізатары мерапрыемстваў-Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Превью — БелТА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.