Пераемнік баявога выдання


Часопіс сатыры і гумару «Вожык» — пераемнік знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Першыя 13 нумароў газеты-плаката з’явіліся на пачатку ліпеня 1941 года ў Гомелі (Мінск ужо быў акупаваны немцамі).


У 9-м нумары вядомы паэт Пятрусь Броўка надрукаваў палымяны верш «За кроў бязвінных». Пад сваім прозвішчам, хоць на тэрыторыі, занятай фашыстамі, засталіся родныя і блізкія людзі. Пазней яго маці была кінута ў канцлагер. Адкрыта выступалі ў друку і іншыя пісьменнікі.

Са старонак агітплаката з вершамі-заклікамі да партызан і воінаў звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Тут друкаваліся Кузьма Чорны, Пятро Глебка, Васіль Вітка, Анатоль Астрэйка, Міхась Лынькоў, Пімен Панчанка, Максім Танк, Максім Лужанін, Кандрат Крапіва. Поруч з пісьменнікамі працавалі мастакі і карыкатурысты Віталь Букаты (таленавіты юнак, які загінуў у 1943 годзе, выконваючы баявое заданне), Заір Азгур, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў, маскоўскія і ленінградскія графікі Л. Брадаты, Д. Дубінскі, Г. Вальк. Нярэдка друкаваліся карыкатуры Кукрыніксаў, В. Гараева, Б. Яфімава і іншых мастакоў.

Газета-плакат засылалася ў партызанскія атрады, распаўсюджвалася сярод насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. Як рэліквіі ў рэдакцыі захоўваюцца фактычна ўсе нумары гэтага выдання, як, дарэчы, і ўсе нумары «Вожыка», пачынаючы з 1945 года. 

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80 гадоў адзінаму старэйшаму выданню ў галіне сатыры і гумару — часопісу «Вожык». Рэдакцыя падрыхтавала ўнікальную электронную выстаўку «Наша Перамога», дзе размешчаны арыгінальныя нумары агітплаката, карыкатуры, малюнкі, вершаваныя творы і многае іншае.

Запрашаем да прагляду на сайце РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» па спасылцы: http://zviazda.by/be/edition/vozhyk.

Юлія ЗАРЭЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.