Вы тут

На ўдзел у ІІ Гульнях краін СНД пакінулі заяўкі 18 краін


У традыцыйным аглядзе расказваем самыя цікавыя спартыўныя навіны


Героі тыдня. Беларускія барцы выступілі на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў (U-17). Чэмпіёнкамі кантынента сталі Валерыя Ерамеева ў вагавой катэгорыі 46 кг і Святлана Каценка (49 кілаграмаў). На першую прыступку п'едэстала падымаўся і Кірыл Валеўскі, які выступае ў катэгорыі 60 кілаграмаў. Сярэбраны медаль заваявалі Аляксандра Казлова (73 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Валерыя Мікіціч (53 кг) і Варвара Алісеенка (61 кг).

Медалі тыдня. У Гаване прайшоў Гран-пры па цяжкай атлетыцы, які з'яўляецца адным з кваліфікацыйных турніраў да Алімпійскіх гульняў 2024 года. Беларусы без медалёў не засталіся. У вагавой катэгорыі 102 кг беларускі атлет Яўген Ціханцоў заняў першае месца з вынікам 390 кг (178+212). Уладальнікамі залатых медалёў таксама сталі Павел Хадасевіч (вагавая катэгорыя 96 кг), Пётр Асаёнак (89 кг) і Дзіяна Майсеевіч (64 кг), Аліна Шчапанава (59 кг) і Андрэй Фралоў (73 кг) заваявалі бронзавыя медалі.

Лічбы тыдня. Да ўдзелу ў ІІ Гульнях краін СНД ужо пакінулі заяўкі 18 краін. «У нас разліковая колькасць усяго 6,6 тыс. чалавек — і спартсмены, і ўдзельнікі дэлегацый, і прадстаўнікі камандаў. Што да гасцей, то, вядома, чакаем, што іх будзе шмат. Калі браць статыстыку за мінулы год, турыстычныя кампаніі палічылі, што толькі расіян у Рэспубліку Беларусь прыехала 1,1 млн. Вядома, мы разлічваем, што з улікам такой падзеі да нас прыедзе яшчэ больш. Мы шчыра чакаем, запрашаем і будзем рады бачыць усіх», — сказаў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч.

Пераможцы тыдня. У Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па сучасным пяціборстве, які з'яўляецца тэставым да ІІ Гульняў краін СНД. Чэмпіёнкай краіны стала Вольга Сілкіна, на другім месцы Ірына Прасянцова, бронзавы медаль у Анастасіі Малашонак. Новым чэмпіёнам краіны стаў Уладзіслаў Несцераў, сярэбраным прызёрам — Уладзіслаў Астроўскі, бронзавы медаль выйграў Арцём Еўсцігнееў.

Адкрыццё тыдня. У Мінску прайшоў першы тур нацыянальнай лігі па баскетболе 3х3, удзел у якім узялі 209 камандаў з Беларусі, Кітая і Расіі, а таксама з Конга і Камеруна. Спаборніцтвы адкрытага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3 праходзяць у некалькіх узроставых групах. У бягучым сезоне ўпершыню ў праграму ўключана намінацыя «Мабільны баскетбол», у якой выступаюць інваліды-калясачнікі. У першым туры згулялі чатыры каманды — па дзве з Беларусі і Расіі. Перамогу атрымалі прадстаўнікі Рэабілітацыйна-спартыўнага клуба інвалідаў, другое месца ў «Мінска», услед за імі месцы занялі расійскія госці — каманды «Крэпасць» і «Смаленск».

Пераможцамі ў самай прэстыжнай катэгорыі «Эліта» сталі спартсмены БК «МІНСК» (Ян Марынін, Максім Каратцоў, Сяргей Вабішчэвіч, Максім Сазонаў). «Серабро» ў дружыны «Свіцязь», «бронза» дасталася баскетбалістам каманды «Няміга». У жанчын найлепшымі былі спартсменкі «Прынямоння» (Ганна Лапо, Анастасія Бабак, Марыя Адашчык, Ульяна Скіба). На другой пазіцыі «Палессе», трэцяе месца занялі спартсменкі каманды «Нарач».

Медалі тыдня. Беларускія лёгкаатлеты сталі ўладальнікамі сямі ўзнагарод на турніры памяці Ардаліёна Ігнацьева ў Чэбаксарах. Аляксей Каткавец стаў найлепшым у кіданні кап'я. Мацвей Волкаў перамог у спаборніцтвах па скачках з шастом — 5 м 70 см. У жанчын Алена Дубіцкая выйграла ў турніры па штурханні ядра — 18 м 76 см. У кіданні кап'я ўсіх апярэдзіла Таццяна Халадовіч — 61 м 22 см. Сярэбранымі прызёрамі сталі беларускі Алена Трус (штурханне ядра), Карына Дзямідзік (скачкі ў вышыню) і Ірына Жук (скачкі з шастом).

Заява тыдня. Член нацыянальнай паралімпійскай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Уладзіслаў Грыб выступіў на сесіі канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю ў Нью-Ёрку, выступаючы ад імя ўсіх беларускіх спартсменаў-паралімпійцаў.

«Хачу данесці да вас наш боль і неразуменне рашэнняў Міжнароднага паралімпійскага камітэта аб прыпыненні членства Паралімпійскага камітэта Беларусі ў МПК, адхіленні нас ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Для нас — спартсменаў і нашых трэнераў — гэта стала вельмі цяжкай маральнай траўмай. Мы рыхтаваліся многія гады, прыклалі максімум фізічных і маральных сіл для таго, каб падрыхтавацца і парадаваць балельшчыкаў усяго свету сваімі дасягненнямі, сваім высокім спартыўным майстэрствам», — сказаў Уладзіслаў Грыб. Ён падкрэсліў, што для кожнага паралімпійца спорт — гэта гісторыя пераадолення няпростага лёсу. Ён дазваляе дэманстраваць сілу духу людзей, якія аказаліся незламанымі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

«Аднак дыскрымінацыйны палітызаваны падыход з боку МПК да рашэння ўзніклай праблемы пазбаўляе нас права займацца любімай справай. Спорт заўсёды быў і павінен заставацца па-за палітыкай. Мы верым, што паралімпійскі рух — гэта сімвал роўнасці, даступнасці, аб'ектыўнасці і бесстароннасці. Палітыка не можа быць часткай спартыўных спаборніцтваў. Спартсменам нельга забараняць займацца спортам толькі на падставе іх нацыянальнасці. Такі падыход не адпавядае каштоўнасцям і місіі паралімпійскага спорту», — звярнуў увагу Уладзіслаў Грыб.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.