Вы тут

Генадзь Ягораў пра «Звязду»: Захоўвае традыцыі і не адстае ад часу


Генадзь Ягораў, прэс-сакратар Віцебскай абласной грамадскай арганізацыі «Белая Русь»:


— Мне падабаецца «Звязда» таму, што газета ўсебакова раскрывае грамадска-палітычныя тэмы. У ёй багата цікавых матэрыялаў, прысвечаных краязнаўству, грунтоўна падаюцца матэрыялы пра нацыянальную культуру і мастацтва, ахову здароўя, аналітычныя артыкулы.

Спрыяе лепшаму прачытанню тое, што кожны матэрыял падаецца з жывінкай, каларытна і цікава для рознай аўдыторыі.

Нядаўна з задавальненнем адкрыў для сябе рубрыку «Храмы маёй Радзімы», у якой беларускія літаратары дзеляцца сваімі ўспамінамі, разважаннямі, паведамляюць адметныя факты пра храмы родных мясцін. Пасля прачытання міжвольна пачынаеш задумвацца пра тое, што было б цікава наведаць розныя куточкі нашай Бацькаўшчыны, убачыць іх вачыма незвычайных апавядальнікаў, зрабіць шмат адкрыццяў.

Выдатна, што «Звязда» вылучаецца добрай, густоўнай мовай, якасным беларускім словам. Узяўшы на ўзбраенне сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, газета захоўвае каштоўнасці традыцыйнай журналістыкі, што забяспечвае выданню ўстойлівую чытацкую аўдыторыю і павагу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.