Вы тут

«Белавія» вывела з эксплуатацыі свой першы Boeing 737-500


15 кастрычніка 2003 года пачалася новая эра развіцця «Белавія» — флот авіякампаніі папоўніўся першым самалётам заходняй вытворчасці. Ім стаў Boeing 737-500. Знакамітая «пяцісотка» атрымала парадкавы нумар EW-250PA і праслужыла авіякампаніі 17 гадоў. У чэрвені 2021 года ў адпаведнасці з планам мадэрнізацыі флоту авіякампаніі самалёт быў выведзены з эксплуатацыі, паведамілі ў авіякампаніі.


Самалёты сямейства Boeing 737 лічацца аднымі з самых паспяховых і папулярных пасажырскіх суднаў у свеце. А непасрэдна мадэль Boeing 737-500 — палепшанай класічнай версіяй (у параўнанні з базавай мадэллю Boeing 737-300 серыі Classic гэтая больш кампактная, але пры гэтым з павялічанай далёкасцю палёту — да 4444 кіламетраў).

У флоце «Белавія» Boeing пад нумарам EW-250PA выканаў 17596 рэйсаў i налётаў 30739 гадзін. За час працы самалёт выдаткаваў 67 625 800 кілаграмаў авіяцыйнага паліва — у сярэднім 2000-2300 кілаграмаў на гадзіну палёту. Тэхнічнае абслугоўванне Boeing 737-500 планава праводзілася 133 разы, падмацоўваючы званне надзейнага судна. Для «Белавія» EW-250PA быў першым самалётам, які змог выконваць аўтаматычную пасадку — гэта дало лётчыкам магчымасць прызямляцца ў значна больш складаных метэаралагічных умовах і, такім чынам, лётаць без збояў у раскладзе.

Кампаноўка гэтага самалёта была зручнай і ўнікальнай: 10 крэслаў у бізнес-класе і 94 крэслы ў эканом класе. Такую канфігурацыю меў толькі EW-250PA. Таму геаграфія палётаў «пяцісоткі» была шырокая і адпавядала ўсім рэгулярным напрамкам авіякампаніі. Пры палётах на спаборніцтвы каманды беларускіх спартсменаў аддавалі перавагу менавіта EW-250PA.

Пасля вываду з эксплуатацыі самалёта EW-250PA сярэдні ўзрост авіяпарка зменшыўся з 9,35 да 8,9 гадоў. Гэта выдатныя паказчыкі.

На дадзены момант у флоце авіякампаніі застаўся адзін Boeing 737-500 — з нумарам EW-290PA, які плануецца вывесці з эксплуатацыі да канца 2021 года.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.