Вы тут

«Мы прыехалі з пекла ў рай»


Бацькі і браты навапалачаніна Фарыза Махдзі на мінулым тыдні вярнуліся з сектара Газа. Гуманітарны борт «Белавія», які эвакуіраваў 41 чалавека з зоны ўзброенага канфлікту, Фарыз сустракаў ў мінскім аэрапорце. «У мяне быў шок, я не верыў, што гэта ўсё ж такі спраўдзілася. Быў так рад, што не знаходзіў сабе месца і вельмі чакаў моманту, калі змагу іх пабачыць», — расказаў Фарыз. Ён забраў сваіх родных з Мінска ноччу 16 лістапада. А ўжо назаўтра вечарам выратаваная сям’я ў Наваполацку сустрэлася з кіраўніцтвам горада і грамадскіх арганізацый.


Фота: БелТА

Уся сям’я Махдзі — медыкі. Беларуска Таліна і палесцінец Нідаль калісьці скончылі Віцебскі медуніверсітэт, яна стала акушэрам-гінеколагам, ён — аталарынголагам. Іх старэйшы сын Фарыз жыве ў Наваполацку, працуе ў мясцовай паліклініцы стаматолагам. А сужэнцы з двума малодшымі сынамі Юсіфам і Амірам жылі на радзіме Нідаля, у сектары Газа, ужо 20 гадоў. Але вайна падвесіла іх наладжаны быт паміж небам і зямлёй.

Надаль расказвае: дзе б ты ні знаходзіўся, цябе магла дагнаць смерць. Шлях ад месца, дзе Махдзі эвакуіраваліся, да КПП быў самым небяспечным, магло пацэліць у любы момант, нават калі бамбяць не цябе, а побач. «Бамбёжка не спынілася ні на хвіліну, усё вакол трэслася кожную секунду. Бамбардзіроўкі вядуцца над тваёй галавой, лятаюць дроны, ты можаш апынуцца ў кропцы смерці ў любы момант. Мы сапраўды прыехалі з пекла ў рай», — расказвае Нідаль. Нядаўна снарады трапілі ў бальніцу, дзе працаваў мужчына…

За адзін дзень сям’я перажыла ўвесь спектр эмоцый ад жаху да спакою. «Родны Наваполацк разбудаваўся, з’явіліся новыя магазіны, усё добраўпарадкавана. Заўсёды, калі б мы ні прыехалі ў Беларусь, тут чыста, спакойна і бяспечна. Адчуваецца, што ў гэтай краіны ёсць сапраўдны Бацька, які клапоціцца пра сваю сям’ю», — не хавае эмоцый Таліна.

Зараз сям’я перажывае супярэчлівыя адчуванні: радасць за вяртанне ў месца, дзе можна дыхаць вольна, і адчай за ўсю сітуацыю, якая склалася ў Газе і свеце. Там у Нідаля засталася маці, браты і сёстры з дзецьмі. «На жаль, я нічым не магу ім дапамагчы. Я магу выратаваць зараз толькі сваю маленькую частку сям’і. У бліжэйшы час пастараемся звязацца з імі і ўпэўніцца, што ўсё добра. Аб тым, што яны засталіся без вады, ежы і святла, гаварыць няма чаго, хочацца верыць, што яны проста засталіся жывымі», — са слязамі на вачах расказвае Нідаль.

Цяпер Махдзі трэба вырашыць мноства жыццёвых пытанняў: ад адзення да працаўладкавання і навучання малодшага і сярэдняга сыноў. Адразу пасля сустрэчы з кіраўніцтвам горада сям’я накіравалася ў гарадскую арганізацыю Чырвонага Крыжа, дзе ім прапанавалі неабходнае цёплае адзенне. У галаўной арганізацыі яны могуць атрымаць прадукты харчавання, сродкі гігіены, а ў Наваполацку — пасцельную бялізну і абутак.

Пытанне з працаўладкаваннем таксама будзе вырашана: калі Таліна і Нідаль вырашаць пайсці на работу у мясцовую бальніцу ці іншыя ўстановы аховы здароўя, то высокакваліфікаваным кадрам з віцебскім дыпломам будуць толькі рады. «За сям’ю стаматолага Фарыза перажываў увесь калектыў і быў гатовы аказаць усякую неабходную дапамогу. Пры жаданні ў нас ёсць месцы для працаўладкавання, калектыў таксама не застанецца раўнадушным», — запэўніла галоўны ўрач Наваполацкай ЦГБ Ірына Шамянкова.

«Нам патрэбны хаця б месяц, каб ачуняць ад сітуацыі і вырашыць, як жыць далей», — разважаюць бацькі Фарыза. Яны не стамляюцца выказваць глыбокія словы падзякі ў адрас Прэзідэнта Беларусі, па распараджэнні якога быў арганізаваны гэты «рэйс жыцця». «Шчыры дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён так сур’ёзна заняўся гэтым пытаннем. Нізкі паклон усім, хто прыняў у гэтым удзел: дыпламатам, якія нас суправаджалі, супрацоўнікам МНС, дзяржслужбам і арганізацыям, якія працягваюць руку дапамогі. Зараз я самы шчаслівы чалавек на Зямлі», — гаворыць Нідаль.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.