Вы тут

Фестываль «Вытокі» адкрываецца ў Мазыры


У Мазыры сёння стартуе культурна-спартыўны фестываль «Вытокі», паведамілі ў прэс-службе НАК.


Фестываль адкрыецца экскурсіяй ў Мазырскім драматычным тэатры імя Івана Мележа (вул. Ленінская, 23). У тэатры пройдзе круглы стол «Пашырэнне гісторыка-культурнай спадчыны», лекцыя-прэзентацыя «Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва», адкрыецца мастацкая выстава «Кола часу» і выстава дзіцячага малюнка, адбудзецца канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата «Мой крок да Алімпу».

У другі дзень фестывалю, 25 чэрвеня, пройдуць адукацыйны семінар па пашырэнні творчых і інавацыйных праектаў і культурна-эканамічная праграма «Капітал месца». Яе ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і папулярызацыю нацыянальных і рэгіянальных брэндаў. Больш падрабязна аб алімпійскім руху можна будзе даведацца на семінары Беларускай алімпійскай акадэміі.

Цэнтральнай пляцоўкай фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» 26 чэрвеня стане пл.Леніна і набярэжная ракі Прыпяць. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у спаборніцтвах і конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстаўка-продаж «Беларускія брэнды».

Прафесійнае журы вызначыць лепшых маладых выканаўцаў 26 чэрвеня ў вакальным конкурсе. Лаўрэаты атрымаюць не толькі дыпломы і прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця. У гэты дзень на сцэне фестывалю таксама ўзнагародзяць лепшых юных мастакоў рэгіёна.

Фестывальная праграма ў Мазыры завершыцца 26 чэрвеня вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў: «Арт-група «Беларусы», Жанет, Валерый Шмат, Гюнеш, Зіна Купрыяновіч, Ірына Дарафеева, Аляксандр Варанішча, групы Jazz City Band, «Байсіці» і «Дразды». У 22.30 над небам Мазыра прагрыміць святочны салют.

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокі» пройдзе таксама ў Бабруйску і іншых гарадах. Фінальным акордам фестывалю стане маштабнае свята, якое плануецца правесці ў канцы жніўня ў Мінску.

Арганізатары фестывалю — Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаос» і ТАА «БелБрэндАўдыт».

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.