Вы тут

Прышчэпку ад каранавіруса зрабілі больш за 26 тыс. берасцейцаў


У Брэсце прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі зрабілі больш за 26 тыс. Чалавек. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Адзначаем пэўную самазаспакоенасць берасцейцаў у пытаннях выканання мер эпідэмічнай бяспекі. Зараз у горадзе ўжо няма тэндэнцыі памяншэння колькасці хворых COVID-19. Больш за тое эпідэмічная сітуацыя ў суседніх краінах, а таксама прагнозы спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя Беларусі сведчаць пра тое, што праблема барацьбы з каранавірусам ў бліжэйшы час будзе стаяць даволі востра. Эфектыўным спосабам застаецца імунізацыя», — адзначыў Аляксандр Рагачук.

У Брэсце налічваецца 16 кропак вакцынацыі, працуе 28 выязных брыгад. Па дадзеных на 24 чэрвеня, у горадзе прышчэплены 26 342 чалавек. «Адзначаем добрую тэндэнцыю сярод медработнікаў, ужо вакцынаваны 75% персаналу. Менавіта гэтыя людзі лепш за іншых разумеюць небяспеку каранавіруснай інфекцыі. Сваім прыкладам медыкі паказваюць неабходнасць і важнасць імунізацыі для ўсіх», — напісаў кіраўнік горада.

Каб зрабіць прышчэпку ад каранавіруса, трэба запісацца ў паліклініцы ў свайго ўчастковага тэрапеўта або патэлефанаваць у кол-цэнтр. Інфармацыю пра нумары тэлефонаў можна знайсці на сайтах медустаноў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.