Вы тут

Брэнд «Бярозка» ад кампаніі «Савушкін прадукт» з сённяшняга дня пераходзіць на беларускую мову


Прадукцыю кампаніі «Савушкін прадукт» добра ведаюць не толькі ў нашай краіне. Яна прадаецца пад рознымі брэндамі. І вось адзін з іх, што да нядаўняга часу называўся «Берёзка», становіцца беларускамоўным.


— Задача заключалася не проста ў перакладзе назвы брэнда на родную мову, а ў стварэнні сапраўднага брэнда з беларускай душой — адзначылі ў кампаніі. — Слова «Бярозка» не проста гучыць прыгожа, яно гучыць як асаблівы сімвал, напоўнены цеплынёй і клопатам, блізкі і зразумелы кожнаму беларусу, таму і на прадукцыі ён мусіць зайграць асаблівым сэнсам.

Малако і кефір з абноўленым брэндам можна знайсці ў крамах ужо пачынаючы з 1 ліпеня, крыху пазней з’явяцца і тварог, за ім — смятана. Адным словам, час набываць беларускае.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта кампаніі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.