Вы тут

Новая сустрэча з інтэлектуальным часопісам


У бібліятэках краіны і ў кіёсках «Белсаюздруку» — снежаньскі, за 2023 год, нумар часопіса «Бярозка». Інтэлектуальны часопіс для падлеткаў, як пазіцыяніруе сябе выданне, радуе даволі многімі цікавымі публікацыямі. 

Рэдакцыя нагадвае пра даўні праект Мінскага палаца дзяцей і моладзі — літаратурная гасцёўня «Думаць вершы». Хто цікаўны да літаратурнай творчасці — не абмініце і гэты расповяд. З арыгінальнай, надзвычай адметнай казкай «Пра самы прыгожы горад» у снежаньскай «Бярозцы» выступае вучань СШ N 225 г. Мінска Раман Банькоўскі. 

З відэагульнямі («Выбіраем падарунак для геймера: відэагульні ці настолкі») знаёмяць Алена Шух, Сяргей Старычонак і Іван Валуеў («Настолкі»). Пад рубрыкай «Міфалогія» друкуецца артыкул Софіі Туронак «Рагатае сузор’е, Ці як каза стала каляднай зоркай». Даволі цікаавым падаецца інтэрв’ю са спартсменкай і трэнерам Таццянай Трушкінай «Сваякі былі ў шоку: такая маленькая дзяўчына — і пайшла ў такі спорт» ( а «такі спорт» — гэта бокс!). Ганна Белая разважае пра моладзевы слэнг (вы даведаецеся, што ж гэта за словы: «крынж», «краш», «лук» і іншыя моўныя таямніцы). 
 
Наталля Сіротка знаёміць з праграмамі для моладзі на радыё «Культура». Прачытайце яе артыкул у рубрыцы «Сур’ёзнае з гумарам» — упэўнены, што вам захочацца паслухаць радыё. Пра Тыдні роднай мовы ў СШ N 2 Драгічына расказваюць члены гуртка «Юны журналіст» Таццяна Кукса і Ганна Пятроўская («Роднай мове — гучаць»). Вопыт драгічынскіх школьнікаў уражлівы і варты пераймання. А мы раім часцей наведваць гэтую школу сучасным беларускім пісьменнікам!
 
А ў раздзеле «Заяўка на Парнас» —знаёмства з вершамі 16-гадовай гамяльчанкі Наталлі Голубевай. «На напісанне ўласных вершаў мяне натхнілі творчы шлях і паэзія Максіма Багдановіча», — сцвярджае Наталля. Поспехаў і творчых адкрыццяў, Наталля! Новых публікацый у «Бярозцы» і ў самых аўтарытэтных літаратурна-мастацкіх выданнях!
 
А мы сцвярджаем, што «Бярозку» усё цікавей і цікавей чытаць!.. 
 
Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.