Вы тут

Пасяджэнне савета старэйшын прайшло ў Савеце Рэспублікі


Пасяджэнне савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу адбылося сёння з удзелам старшыні верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай, перадае БелТА.


Фота: БелТА

На абмеркаванне было вынесена пытанне важнае і актуальнае: унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Наталля Качанава нагадала, што ўказам Прэзідэнта створана Канстытуцыйная камісія, у задачы якой уваходзіць унясенне змяненняў у Асноўны закон. «Кіраўнік дзяржавы даў нам настаўленні, што мы павінны распрацаваць Канстытуцыю будучыні нашай краіны. І прайшло ўжо восем пасяджэнняў Канстытуцыйнай камісіі. 1 жніўня мы павінны праект Канстытуцыі з прапановамі, якія паступалі ад грамадзян, калектываў, службовых асоб, унесці на разгляд кіраўніку дзяржавы. Вядома, гэта не канчатковы варыянт. Будзе ўсенароднае абмеркаванне. Плануецца, што ў пачатку наступнага года абноўленая Канстытуцыя будзе вынесена на рэферэндум», — адзначыла спікер.

Паводле яе слоў, савет старэйшын аб’ядноўвае людзей мудрых, з вялікім вопытам дзяржаўнай службы. «Таму мы палічылі сёння неабходным сустрэцца з вамі, расказаць пра некаторыя новыя канцэптуальныя прапановы, якія Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці ў Асноўны закон краіны. І ваша меркаванне будзе нам вельмі важна, таму што вы людзі дзяржаўныя, якія шмат гадоў адпрацавалі на карысць краіны, умудроныя вопытам, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Мы павінны сёння жорстка ставіць заслон усім спробам знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, не дапусціць знішчэння нашай краіны. Галоўная мэта нашай работы — захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці. Мы разумеем сваю адказнасць за будучыню Беларусі, таму што па гэтым законе будуць жыць будучыя пакаленні, тыя, хто ідзе за намі. І для нас гэта вельмі важна».

Наталля Качанава дадала, што сёння Савет Рэспублікі шмат працуе з насельніцтвам на месцах, арганізоўваючы выязныя прэзідыумы. «Дастаткова шмат сустракаемся з людзьмі для таго, каб разумець, што хвалюе жыхароў таго ці іншага рэгіёна. У гэтай рабоце мы задзейнічаем увесь дэпутацкі корпус. На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі мы запрашаем старшынь раённых, гарадскіх, пасялковых Саветаў дэпутатаў. Мясцовыя саветы — гэта вельмі патрэбная форма. Чым больш будзе тых людзей, якія працуюць з народам на месцах, тым большы будзе поспех у рэалізацыі ўсіх задач, якія пастаўлены перад намі», — канстатавала спікер.

Як адзначыў старшыня савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Барыс Батура, Канстытуцыя — Асноўны закон краіны, таму без усенароднага абмеркавання проста немагчыма. «Па-іншаму і быць не павінна, — сказаў ён. — Саветы старэйшын створаны ў нас практычна пры ўсіх аблвыканкамах. І вопыт людзей, якія прапрацавалі на высокіх пасадах доўгі час у нашай краіне, я лічу, павінен быць запатрабаваны».

«Савет — гэта дарадчы і рэкамендацыйны орган, які выпрацоўвае сваё меркаванне, выказвае пазіцыю людзей, якія прайшлі пэўны жыццёвы шлях. Гэта важна ўлічваць пры вырашэнні любых пытанняў, — дадаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі пятага склікання, член савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі. — Мы лічым, што павінны ўважліва ставіцца да моладзі, тых, хто сёння працуе і стварае нашу краіну. Але вельмі важна таксама прыслухоўвацца і да пакалення, якое стварала краіну, набываючы пры гэтым велізарны вопыт».

Што датычыцца, унясення змяненняў у Асноўны закон, то Анатоль Русецкі ўпэўнены: «Беларусы прымуць правільнае рашэнне, як рабілі гэта заўсёды».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.