Вы тут

Стартуе акцыя «Разам з камандай»


За 7 дзён да пачатку XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо-2021 стартуе рэспубліканская акцыя «Разам з камандай!». Яе галоўная мэта — падтрымка беларускіх атлетаў на Гульнях. Акцыя, у якой можа ўдзельнічаць кожны жадаючы, пройдзе з 16 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.


Што трэба зрабіць?

  1. Падпісацца на старонку Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў сацыяльнай сетцы Instagram (https://www.instagram.com/olympicteamby/).
  2. Зрабіць фота ці відэа на фоне спартыўнага аб’екта або з прадметамі, якія асацыююцца з алімпійскім рухам і летнімі відамі спорту.
  3. Дапоўніць гэтае фота яркімі пажаданнямі беларускім атлетам.
  4. Віншаванне неабходна размясціць у сябе на старонцы, адзначыць акаўнт НАК Беларусі @olympicteamby, а таксама выкарыстаць афіцыйныя хэштэгі акцыі: # Разамзкамандай2020, # TeamBY2020.

Самыя актыўныя ўдзельнікі і самыя яркія віншаванні будуць адзначаны памятнымі эксклюзіўнымі алімпійскімі сувенірамі з Токіа.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.