Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не ўлазьце з галавой у работу, цяпер лепш падумаць пра адпачынак. Вам трэба набрацца сіл і зарадзіцца энергіяй. На гэтым тыдні з'явіцца рэальная магчымасць для выпраўлення свайго лёсу, унясення ў яго чагосьці новага, незвычайнага. Даверцеся голасу інтуіцыі, і яна вас не падвядзе.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Калі ў планах вы праігнаруеце інтарэсы партнёраў, сяброў або сям'і, то гэта можа дрэнна адбіцца на адносінах. Высокі творчы патэнцыял, але ці ёсць час яго рэалізаваць? Паспрабуйце не звязваць сябе ніякімі абяцаннямі, будзьце больш абачлівыя, каб пазбегнуць непаразуменняў. Калі збіраецеся ў адпачынак, то яго добра правесці ў камфортным для вашага светаадчування месцы.


БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.


РАК. Не варта загадзя перажываць з нагоды надыходзячых падзей. Вы, на жаль, не зможаце ўсяго прадбачыць. Але на гэтым тыдні лепш планаваць справы і сустрэчы, у адваротным выпадку ён будзе даволі хаатычны. Аддайце больш увагі і клопату каханаму чалавеку, бо яму бракуе вашага душэўнага цяпла. Развіццё падзей будзе шмат у чым залежаць ад погляду на праблему, не дазваляйце сабе песімізм.


ЛЕЎ. Тыдзень можа шмат чаму навучыць. Давядзецца перасіліць сябе і вызваліцца ад шэрагу комплексаў, якія абцяжарвалі ваша жыццё. У справах спатрэбіцца выконваць парадак і прытрымлівацца інструкцый. На службе чакаюць вялікія поспехі, калі не будзеце разменьвацца на дробязі. Тыдзень удалы для здабыцця дадатковай крыніцы даходу. Памятайце, што ўменне адстойваць свой пункт гледжання — гэта зусім не галоўная ўмова захавання міру ў сям'і.


ДЗЕВА. Вы можаце захапіць навакольных сваімі здольнасцямі, раскрыўшы творчы патэнцыял. Уменне слухаць і чуць плюс творчасць падораць вам поспех у любой сферы. Калі для гэтага ёсць перадумовы, зможаце ўдала памяняць від дзейнасці. У чацвер не плануйце нічога сур'ёзнага, лепш наогул правесці яго на прыродзе. Важную ролю адыграюць сваякі, яны дапамогуць вырашыць важныя для вас праблемы.


ШАЛІ. Дзелавая паездка на гэтым тыдні можа адкрыць новыя перспектывы. Ёсць шанц, што поспех усміхнецца вам, таксама магчымы і зусім заканамерны ўзлёт у кар'еры. Рызыкоўныя прадпрыемствы завершацца паспяхова ў тым выпадку, калі вы правільна разлічыце свае сілы і не будзеце ўскладаць вялікія надзеі на чыюсьці дапамогу. Не адцягвайцеся на балбатню, рабіце сваю справу і дазвольце іншым займацца сваімі пытаннямі. Калі вы незадаволеныя сваім асабістым жыццём, то ў выхадныя верагоднае вельмі перспектыўнае знаёмства.


СКАРПІЁН. У згаданы перыяд зможаце вырашыць даўнюю праблему і пазбавіцца ад усяго старога і непатрэбнага. Паглядзіце па-філасофску на сітуацыю, якая склалася, і ўбачыце выйсце. Да таго ж дарагі чалавек пакажа вам дакладны шлях. У пятніцу ўвечары нядрэнна было б зладзіць невялікае свята. Выхадныя правядзіце ўдваіх з вашым выбраннікам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам асабліва важна будзе адчуць сваю незалежнасць. Апошняе дапаможа раскрыць творчы патэнцыял і прадэманстраваць свае магчымасці навакольным. На рабоце будзе шмат спрэчак і дыскусій, паспрабуйце выслухаць апанента і аргументавана запярэчыць. Магчыма, вы памяняеце сваё меркаванне па некаторых пытаннях. У асабістым жыцці — пара зацішша і адзіноты.


КАЗЯРОГ. Паспрабуйце ўціхамірыць сваю ганарыстасць і не адмаўляйцеся ад прапанаванай дапамогі, бо шанцы справіцца з пастаўленымі задачамі ў адзіночку роўныя нулю.

У панядзелак галоўныя навіны могуць чакаць дома. У аўторак пастарайцеся знайсці для сябе больш часу і звесці зносіны з калегамі, сябрамі і з раднёй да разумнага мінімуму. У сярэдзіне тыдня не варта хлусіць і цямніць. Падман раскрыецца. Пастаўцеся сур'ёзна да праблем блізкіх людзей.


ВАДАЛІЎ. У дадзены час давядзецца неаднойчы адстойваць свой пункт гледжання. Старайцеся рабіць гэта максімальна карэктна і аргументавана, але не выпускайце з-пад увагі словы апанентаў, у іх могуць апынуцца каштоўныя парады. У панядзелак для дасягнення мэт неабходна праявіць ініцыятыву. У канцы тыдня варта ўсімі сіламі пазбягаць канфліктных сітуацый у сям'і, непажадана нават жартам спрачацца.


РЫБЫ. Надыходзіць досыць складаны і адказны перыяд, якому можа спадарожнічаць некаторае ўнутранае напружанне. Для дасягнення поспеху спатрэбяцца сіла волі, засяроджанасць і душэўная раўнавага, але калі быць аптымістам, то ўсё задуманае збудзецца. Паспрабуйце больш-менш адэкватна ўспрымаць тое, што адбываецца, і не ісці на повадзе ўласных ілюзій. Лета цягне на пляж, у лес, на мора. Паддайцеся гэтаму клічу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.