Вы тут

Плошчу тарфянога пажару ў Петрыкаўскім раёне скарацілі да 75 га


У Петрыкаўскім раёне плошчу тарфянога пажару скарацілі з 85 га да 75 га, работы працягваюцца, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.


Тарфяны пажар ліквідуюць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельсавета. Для гэтага былі задзейнічаны сілы і сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, транспарт ДЛГУ «Петрыкаўскі лясгас», тэхніка Петрыкаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм і сельскагаспадарчых арганізацый. Аграрыі арганізавалі інтэнсіўную ўборку ўраджаю і пажніўных рэшткаў у раёне ўзгарання. Эвакуацыя жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў не спатрэбілася.

Акрамя таго, за мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці ліквідавалі адзін лясны пажар у Рагачоўскім раёне, 3 пажары травы і кустоў у Калінкавіцкім і Чачэрскім раёнах, 2 тарфяных пажару ў Гомелі і Жыткавіцкім раёне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.