Вы тут

Чацвёра пінчукоў падманулі мэблевыя крамы на Br29 тыс.


Супрацоўнікі АБЭЗ Пінскага ГАУС выявілі факты падману магазінаў па продажы мэблі на суму больш за Br29 тыс., паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Ашуканцы афармлялі растэрміноўку на дарагі тавар, пасля чаго пераставалі выходзіць на сувязь. Аператыўнікі ўстанавілі асобы прадпрымальных грамадзян. Імі апынуліся чацвёра пінчукоў — двое мужчын 32 і 38 гадоў і дзве жанчыны 29 і 42 гадоў. Пакупнікі на працягу доўгага часу нідзе не працуюць, трое — неаднаразова судзімыя.

Кампанія выбірала крамы з дарагой мэбляй, якую можна было выгадна перапрадаць, і афармляла тавар у растэрміноўку. Пры гэтым змоўшчыкі падавалі падробленыя гарантыйныя лісты ад працадаўцаў і даведкі аб даходах з указаннем заработнай платы ад Br1,5 тыс. Прадаўцы пры праверцы інфармацыі тэлефанавалі па паказаных нумарах тэлефонаў, а на іншым канцы провада ім адказвалі самі ж пакупнікі або іх знаёмыя, якія пацвярджалі звесткі ў дакументах. Атрыманую мэблю крымінальны квартэт прадаваў у разы танней.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням пінчукоў і завялі крымінальныя справы за махлярства.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.