Вы тут

У Мінску мужчына прысвоіў больш за Br3 тыс. быццам для вырабу кухоннай мэблі


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага і Савецкага РУУС Мінска затрымалі 27-гадовага мужчыну, які ашуканскім шляхам завалодаў грашыма грамадзян на суму больш Br3тыс, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


Мінчанін размяшчаў аб’явы ў сацыяльных сетках аб паслугах па вырабу кухоннай мэблі, прымаў заказы і браў перадаплату. Аднак ён не выканаў ні аднаго заказу і не намерваўся выконваць. Праваахоўнікам вядома аб дачыненні затрыманага да чатырох эпізодах у Фрунзенскім раёне і да аднаго эпізоду ў Савецкім раёне. Агульная сума шкоды, нанесенай падманутым грамадзянам, склала Br3,25 тыс.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу па факце махлярства.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.